Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца. Пятніца

аўторак | серада | чацвер | пятніца 

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

Усе мерапрыемствы наблізілі нас да нашай багатай беларускай культуры. А таксама ў 106 кабінеце Святлана Міхайлаўна з дзяўчатамі і хлопчыкам з 10 “Г” і 11 “Е” (Волечкай, Лерачкай, Дашанькай, Ільюшам, Веранічкай) стварылі фотазону. Пры жаданні любы наведвальнік мог апрануць нацыянальны касцюм і сфатаграфавацца. Фотазону наведалі і настаўнікі ліцэя: настаўніцы англійскай мовы Навіцкая Анастасія Васільеўна, Роджэрс Ірына Аляксандраўна, Іваненка Ганна Юр’еўна, Іванова Кацярына Казіміраўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры Сенакосава Галіна Анатольеўна, настаўніца інфарматыкі Савоцкая Ірына Віктараўна.

Вялізную падзяку хочацца выказаць усім, хто прымаў удзел у арганізацыі мерапрыемстваў на тыдні беларускай мовы і літаратуры, а асабліва нашым любімым настаўнікам беларускай мовы і літаратуры! Без іх не атрымалася б перадаць усю тую яркую і прыгожую атмасферу нашай Радзімы і нашай роднай мовы! Памятайце, што наша мова - наша багацце і бясцэнны дар! Не варта яе забываць, бо яна будзе часткай вас заўсёды!

Кісялёва Лізавета, 11 “Д”