Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

… Там, дзе ёсць ты, - пагоднее,     
  Дзе няма – там зімова.     
  Будзь для ўдзячных паходняю,     
  Беларуская мова!     
  Рыгор Барадулін.  
Метадычнае аб'яднанне настаýнiкаý  беларускай  мовы i лiтаратуры – гэта калектыў аднадумцаў

Люп Людміла Артураўна, катэгорыя вышэйшая, педагагічны стаж 23 гады.

Ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры з 1 верасня 1992 года.

Узначальвае МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Штогод з’яўляецца членам журы (ІІ) абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, уваходзіць у творчую групу настаўнікаў, якія рыхтуюць каманду вобласці да Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры; праводзіць заняткі ў летнім лагеры “Алімпіец”, арганізаваным для вучняў - алімпіяднікаў Магілёўскай вобласці, бярэ актыўны ўдзел у канферэнцыях і семінарах.

Была членам атэстацыйнай камісіі ў час атэстацыі Ліцэя БРУ, акрэдытацыі “Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі №1” і акрэдытацыі УА “Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй“. Распрацавала праект па ўкараненні праграмы развіцця камунікатыўных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай мовы на матэрыяле нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны. Двойчы была пераможцай І этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2009 і ў 2010 гг. Урокі-падарожжы, урокі-педмайстэрні, урокі-дыспуты, урокі-інтэлектуальныя спаборніцтвы, урокі-вернісажы вучнёўскіх праектаў дапамагаюць даць глыбокія веды, пашырыць кругагаляд вучняў, развіваюць іх камунікатыўныя здольнасці.

Плённая праца настаўніцы адзначана ўзнагародамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў, 2003 г;

Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за высокія паказчыкі ў развіцці алімпіяднага руху, 2004 г;

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і высокі прафесіяналізм, 2005 г;

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, 2009 г;

Спецыяльны дыплом Магілёўскага аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, 2009 г.

У 2009/2010 н.г. вучаніца Люп Л.А. Целеш Дар’я стала пераможцай ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды і таму атрымала 100 балаў на ЦТ, гэтая ж вучаніца была ўзнагароджана дыпломам на алімпіядзе краін садружнасці “Беларусь і Расія: духоўная і гістарычная еднасць”. Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч – першы пераможца Рэспубліканскай алімпіяды, падрыхтаваны Люп Л.А, –  цяпер выкладчык МДУ імя А.А.Куляшова, малады вучоны-мовазнавец, пастаянны трэнер Магілёўскай абласной каманды алімпіяднікаў.

У 2011 годзе да Дня Маці на рэспубліканскім канале БТ быў паказаны сэжэт пра Люп Л.А. як мнагадзетную маці і настаўніцу, якая дасягнула высокіх паказчыкаў у прафесіі.

Артыкулы пра педагагічную дзейнасць лепшых настаўнікаў Ліцэя (і Люп Л.А. у тым ліку) змешчаны ў кнізе“Нарысы гісторыі адукацыі Магілёўшчыны”

Мяцёлкiна Святлана Мiхайлаýна - настаýнiк вышэйшай катэгорыi, бакалаýр педагагiчных навук, педагог высокага прафесійнага ўзроўню.

З 1997 года працуе ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1” Педагагічны стаж 15,5 гадоў

Святлана Міхайлаўна працуе творча і нестандартна.

Прымяняе: Выкарыстоўвае розныя формы актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці ліцэістаў, праводіць вялікую выхаваўчую працу па прадмеце.

Мяцёлкіна С.М. мае сваю сістэму працы. Настаўніца распрацавала наступныя дапаможнікі: “Метадычныя рэкамендацыі для паступлення ў ліцэй на філалагічны профіль”, “Сінтаксіс і пунктуацыя.

Тэматычны трэнажор” (на матэрыяле аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”), “Дапаможнік па беларускай літаратуры для вучняў 11´ класа” (крытыка),

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…” (Жыццё і творчасць Янкі Купалы),

 “Беларускі Дудар” (па творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча), “Вывучэнне біяграфіі пісьменніка ў школе”( дапаможнік для настаўнікаў і вучняў).

Мяцёлкіна С.М. ахвотна дзеліцца сваім вопытам – друкуе метадычныя матэрыялы ў рэспубліканскім часопісе “Беларуская мова і літаратура”.

Публікацыі ў рэспубліканскім друку:

Тэставыя заданні па тэме “Кандрат Крапіва” 10 клас №3, 2007 г

Вывучэнне п’есы Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім” (тэставы кантроль, 10 клас), №3, 2007 г

Беларускі Дудар Літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча 9 клас №2, 2008 г

Прыметнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля 10 клас №2, 2010 г

Лінгвістычная гульня-конкурс “Юныя лексіколагі” 10-11 класы №10, 2011 г

Праверачная работа па тэме “Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны” 10 клас №1, 2012 г

Якуб Колас: крыжаванкі. Займальны матэрыял  №12, 2012 г

Вучні Мяцёлкінай С.М. бяруць удзел у разнастайных творчых конкурсах, маюць дыпломы на раённых, гарадскіх, абласных алімпіядах, паспяхова здаюць экзамены ў ВНУ. 

Казлова Любоў Мікалаеўна – настаўнік першай катэгорыі, педагог-псіхолаг.

Педагагічны стаж 10 гадоў.

З 2002 года працуе ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1”

Выкладае беларускую мову і літаратуру ў 11 “В” класе, дзе з’яўляецца класным кіраўніком. Праводзіць шмат экскурсій і пазакласных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне цікавасці да прадмета і на сплачэнне вучнёўскага калектыву. Індывідуальны падыход да кожнага і паглыбленне ў псіхалогію вучняў дазваляюць зрабіць урокі не толькі цікавымі, але і эфектыўнымі.

Настаўніцай сабраны разнастайныя матэыялы для падрыхтоўкі да ЦТ.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Філімоненка Наталля Пятроўна – настаўнік першай катэгорыі. Педагагічны стаж 9 гадоў.

З 2003 года працуе ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1” .

 У 1998 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 2003 годзе атрымала дыплом з адзнакай  МДУ імя А.А. Куляшова. 

Працу ў Ліцэі пачынала як выхавацель і класны кіраўнік.

У 2012 /2013 навучальным годзе выкладае беларускую мову і літаратуру ў  10 і 11 класах фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага і гістарычнага накірункаў.

 У 2011/2012 яе вучаніца Шчамялёва Ксенія на раённым этапе алімпіяды атрымала дыплом 3 ступені.

Прадмет стараецца выкладаць цікава, з выкарыстаннем разнастайных дыдактычных матэрыялаў, фільмаў, прэзентацый. Розныя формы правядзення ўрокаў, элементы і прыёмы тэхналогіі модульнага навучання спрыяюць  асэнсаванаму засваенню матэрыялу, павышаюць культуру самастойнай працы. Настаўніца  падтрымлівае цікавасць вучняў да роднай мовы і літаратуры правядзеннем урокаў з элементамі гульняў, часта выкарыстоўвае міжпрадметныя сувязі  з гісторыяй Беларусі, краязнаўствам, этнаграфіяй беларусаў.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Вернуться в раздел МО