Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца. Чацвер

аўторак | серада | чацвер | пятніца 

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

За некалькі дзён усе настолькі ажывіліся, што захацелі праявіць сябе і ў творчасці. У чацвер усе жадаючыя маглі праспяваць песні на нашай роднай мове! Гэта было вельмі цікава, таму што ў апошні час беларуская моладзь стала забываць беларускую мову, а песні не толькі згуртавалі вучняў розных класаў, але і нагадалі, якая ж усё ж такі выдатная і гучная наша мова!

Здавалася б, усё... Але нашы нястомныя настаўнікі прыдумалі заданні і на пятніцу. Дзіва дзіўнае!!! Мы змаглі акунуцца ў такую багатую беларускую літаратуру і наяве ўбачыць такую колькасць разнастайных герояў, увасобленых ліцэістамі. Ліцэісты здзівілі ўсіх без выключэння! Разам са сваімі настаўнікамі яны зладзілі сапраўдны жывы калідор з герояў розных беларускіх твораў. Для нашага ліцэя гэта мерапрыемства праводзілася ўпершыню. Усе ліцэісты пастараліся і вельмі добра перадалі вобразы сваіх герояў.