Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца. Серада

аўторак | серада | чацвер | пятніца 

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

У настаўніцкай было арганізавана кафэ “Бульбаш”, у якім прынялі ўдзел многія супрацоўнікі ліцэя, куратарам свята была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Люп Людміла Артураўна. Яны прыгатавалі розныя стравы з бульбы і падзяліліся імі з калегамі. “Гастранамічны” перапынак прыйшоўся даспадобы ўсім).

У сераду прайшоў усімі любімы Кірмаш. Кірмаш з'яўляецца адным з самых цікавых і доўгачаканых святаў у нашым ліцэі як у вучняў, так і ў настаўнікаў. Усе дзецi падрыхтавалі розныя беларускія нацыянальныя стравы і з радасцю іх прадавалі ўсім, хто хацеў. Атмасферу свята стваралі цудоўныя  песні на роднай мове ў выкананні вядомых  выканаўцаў. А кубачак гарбаты(які налівалі зусім бясплатна) дабаўляў цеплыні.