Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца. Аўторак

аўторак | серада | чацвер | пятніца 

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

У аўторак прайшоў конкурс выразнага чытання “І слова роднае гучала”, дзе вучні з розных класаў(і фізікі, і філолагі, і хімікі, і грамадазнаўцы)  расказвалі вершы выдатных беларускіх паэтаў. Нашым хлопчыкам і дзяўчынкам прыходзілася пераадольваць розныя цяжкасці, але яны з гонарам прайшлі ўсе выпрабаванні і парадавалі ўсіх прысутных і членаў журы (настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Мяцёлкіну Святлану Міхайлаўну, Філімоненку Наталлю Пятроўну і завуча па вучэбна-метадычнай рабоце і настаўніка астрономіі Сіваева Юрыя Уладзіміравіча) сваёй эмацыянальнасцю, адкрытасцю, шчырасцю і натхнёнасцю. Усе без выключэння былі ўзнагароджаныя, а лепшыя вучнi атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад членаў журы. Пераможцамі конкурсу сталі Жлоба Ганна(8кл.), Загуменны Кірыл(10кл.), Паўлава Мілада (8кл.), Сутарміна Алеся (10кл.), Іванова Аліна (8кл.), Гваджая Ангеліна (11кл.).