Календарь событий

29 мая 2016

Конкурс “Чытацкая культура і культура чытання”

Шчыра віншуем з перамогай

вучаніцу 10”Е” класа Падрабінкіну Анастасію і

вучаніцу 9”Д” класа Асіпцову Яраславу!

Ніколі не здагадаешся, што падабаецца рабіць ліцэістам напярэдадні летніх канікул, калі завяршаецца вучэбны год, калі сшыткі ўсе спісаны, падручнікі прачытаны, практыкаванні і задачы зроблены. А аказваецца...

Ліцэістам падабаецца чытаць, удзельнічаць у конкурсах, спаборнічаць  і ПЕРАМАГАЦЬ!!!

Нацыянальны інстытут адукацыі праводзіў з 16 па 20 мая 2016 года конкурс “Чытацкая культура і культура чытання”. У конкурсе прымала ўдзел больш за тры тысячы вучняў агульнаадукацыйных школ. Сярод іх былі вызначаны пераможцы. Імі сталі і вучні нашага ліцэя і школы сумеснага навучання пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Мяцёлкінай Святланы Міхайлаўны.