Календарь событий

18 октября 2022

«Мы, беларусы, маем свой стрыжань»

«Мы, беларусы, маем свой стрыжань»

«Мы, беларусы, маем свой стрыжань»,  так называецца творчая праца Мельнікавай Паліны, вучаніцы 11 “Г” класа УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1”. Яе эсэ апублікавана на старонках рэспубліканскай газеты “Звязда” як адна з найлепшых работ творчага конкурсу “Адзіная краіна – адзіны народ”. Конкурс быў абвешчаны сумесна з БРСМ у Год гістарычнай памяці і працягваецца ў Год народнага адзінства.  

“Як і стагоддзі таму, нас яднае шчырая вера. Мы, беларусы, маем свой стрыжань – эмпатыю. Гэта здольнасць да шчырага суперажывання, імкненне падзяліць чужы боль, дапамагчы тым, хто трапіў у бяду, –  так лічыць Паліна.  – Але калі хто паквапіцца на нашу зямлю, то знойдзе ў ёй свой апошні прытулак. Як і раней, сваю Бацькаўшчыну мы нікому не аддадзім”. “Паліна Мельнікава – вельмі адказная вучаніца, якая сур’ёзна займаецца падрыхтоўкай да алімпіяды па хіміі ( у яе былі ўжо перамогі на гарадской алімпіядзе ў мінулым годзе) і  да ЦТ па біялогіі”. “ Яна марыць стаць доктарам і мэтанакіравана ідзе да сваёй будучай прафесіі. Разам з тым, Паліна – творчая натура, мастак, які тонка ўмее бачыць і адчуваць прыгажосць, ствараць яе сваімі рукамі”. “У яе асаблівыя, кранальныя адносіны да роднай мовы і гісторыі Беларусі.   Дзяўчына выхавана на лепшых традыцыях беларускага народа, з высокім пачуццём нацыянальнай самасвядомасці, за што наша, настаўнікаў ліцэя, падзяка яе маці”, – такія словы сказалі пра адну з лепшых сваіх вучаніц, Паліну Мельнікаву, яе настаўнікі: Маісеева Алена Міхайлаўна, Гетманава Людміла Мікалаеўна, Люп Людміла Артураўна.