Вернуться в раздел МО
Будзь для ўдзячных паходняю,
Беларуская мова!
Рыгор Барадулін.
Люп Людміла Артураўна, катэгорыя вышэйшая, педагагічны стаж 23 гады.
Ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры з 1 верасня 1992 года.
Узначальвае МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Штогод з’яўляецца членам журы (ІІ) абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, уваходзіць у творчую групу настаўнікаў, якія рыхтуюць каманду вобласці да Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры; праводзіць заняткі ў летнім лагеры “Алімпіец”, арганізаваным для вучняў - алімпіяднікаў Магілёўскай вобласці, бярэ актыўны ўдзел у канферэнцыях і семінарах.
Была членам атэстацыйнай камісіі ў час атэстацыі Ліцэя БРУ, акрэдытацыі “Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі №1” і акрэдытацыі УА “Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй“. Распрацавала праект па ўкараненні праграмы развіцця камунікатыўных уменняў і навыкаў на ўроках беларускай мовы на матэрыяле нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны. Двойчы была пераможцай І этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2009 і ў 2010 гг. Урокі-падарожжы, урокі-педмайстэрні, урокі-дыспуты, урокі-інтэлектуальныя спаборніцтвы, урокі-вернісажы вучнёўскіх праектаў дапамагаюць даць глыбокія веды, пашырыць кругагаляд вучняў, развіваюць іх камунікатыўныя здольнасці.
Плённая праца настаўніцы адзначана ўзнагародамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў, 2003 г;
Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за высокія паказчыкі ў развіцці алімпіяднага руху, 2004 г;
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі і высокі прафесіяналізм, 2005 г;
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, 2009 г;
Спецыяльны дыплом Магілёўскага аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, 2009 г.
У 2009/2010 н.г. вучаніца Люп Л.А. Целеш Дар’я стала пераможцай ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды і таму атрымала 100 балаў на ЦТ, гэтая ж вучаніца была ўзнагароджана дыпломам на алімпіядзе краін садружнасці “Беларусь і Расія: духоўная і гістарычная еднасць”. Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч – першы пераможца Рэспубліканскай алімпіяды, падрыхтаваны Люп Л.А, – цяпер выкладчык МДУ імя А.А.Куляшова, малады вучоны-мовазнавец, пастаянны трэнер Магілёўскай абласной каманды алімпіяднікаў.
У 2011 годзе да Дня Маці на рэспубліканскім канале БТ быў паказаны сэжэт пра Люп Л.А. як мнагадзетную маці і настаўніцу, якая дасягнула высокіх паказчыкаў у прафесіі.
Артыкулы пра педагагічную дзейнасць лепшых настаўнікаў Ліцэя (і Люп Л.А. у тым ліку) змешчаны ў кнізе“Нарысы гісторыі адукацыі Магілёўшчыны”Казлова Любоў Мікалаеўна – настаўнік першай катэгорыі, педагог-псіхолаг.
Педагагічны стаж 10 гадоў.
З 2002 года працуе ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1”
Выкладае беларускую мову і літаратуру ў 11 “В” класе, дзе з’яўляецца класным кіраўніком. Праводзіць шмат экскурсій і пазакласных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне цікавасці да прадмета і на сплачэнне вучнёўскага калектыву. Індывідуальны падыход да кожнага і паглыбленне ў псіхалогію вучняў дазваляюць зрабіць урокі не толькі цікавымі, але і эфектыўнымі.
Настаўніцай сабраны разнастайныя матэыялы для падрыхтоўкі да ЦТ.З 2003 года працуе ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1” .
У 1998 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 2003 годзе атрымала дыплом з адзнакай МДУ імя А.А. Куляшова.
Працу ў Ліцэі пачынала як выхавацель і класны кіраўнік.
У 2018 /2019 навучальным годзе выкладае беларускую мову і літаратуру ў 10 і 11 класах фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага, фiлалагiчнага і гістарычнага накірункаў.
Прадмет стараецца выкладаць цікава, з выкарыстаннем разнастайных дыдактычных матэрыялаў, фільмаў, прэзентацый. Розныя формы правядзення ўрокаў, элементы і прыёмы тэхналогіі модульнага навучання спрыяюць асэнсаванаму засваенню матэрыялу, павышаюць культуру самастойнай працы. Настаўніца падтрымлівае цікавасць вучняў да роднай мовы і літаратуры правядзеннем урокаў з элементамі гульняў, часта выкарыстоўвае міжпрадметныя сувязі з гісторыяй Беларусі, краязнаўствам, этнаграфіяй беларусаў.
Дасягненні вучняў на алімпіядах:
5 дыпломаў на раённых і гарадскіх этапах.
Узнагароды
2015 - ганаровая грамата ліцэя
2016 - ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама