Положения об учреждении общего среднего образования, утвержденного постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20.12.2011 № 283 с изменениями и дополнениями

законы и указы     


ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. N 283 

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

(в ред. постановлений Минобразования от 04.02.2014 N9,

от 10.04.2014 N38) 

На падставе пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2011 г. N 969 "О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыi.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

 

Мiнiстр

С.А.Маскевiч


 

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                      Пастанова

                                                      Мiнiстэрства адукацыi

                                                      Рэспублiкi Беларусь

                                                      20.12.2011 N 283

ПАЛАЖЭННЕ

АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

(в ред. постановлений Минобразования от 04.02.2014 N 9,

от 10.04.2014 N 38)

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак дзейнасцi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi i прыёму (залiчэння) у iх асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем сувораўскага вучылiшча, кадэцкага вучылiшча, сярэдняй школы - вучылiшча алiмпiйскага рэзерву, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Дадзенае Палажэнне абавязкова для прымянення iншымi ўстановамi адукацыi ў частцы арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi iмi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

2. Установа агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, дадзеным Палажэннем, iншымi актамi заканадаўства i яе статутам.

3. Прадметам дзейнасцi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляецца рэалiзацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi, адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

Вiды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыi, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыi, праграмы выхавання, якiя рэалiзуюцца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду, вызначаны артыкулам 156 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

4. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

5. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi на адпаведнасць заяўленаму вiду, пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi на адпаведнасць заяўленаму вiду ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

6. Установа агульнай сярэдняй адукацыi ў частцы, якая не ўрэгулявана дадзеным Палажэннем, кiруецца:

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi i прыёму ў iх асоб для атрымання дашкольнай адукацыi;

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыi i прыёму (залiчэння) у iх асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыi;

пры рэалiзацыi адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi;

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i прыёму ў iх асоб для атрымання дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi;

пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых);

пры рэалiзацыi праграм выхавання заканадаўствам, якое вызначае парадак арганiзацыi выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыi пры рэалiзацыi праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

7. Аказанне медыцынскай дапамогi навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

8. Статыстычная справаздачнасць установы агульнай сярэдняй адукацыi прадстаўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

9. Установа агульнай сярэдняй адукацыi забяспечвае накапленне, улiк, захоўванне i выкарыстанне архiўных дакументаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства ў сферы архiўнай справы i справаводства.

10. Установа агульнай сярэдняй адукацыi мае права ажыццяўляць эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

11. Установа агульнай сярэдняй адукацыi мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

12. Кантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

13. Установа агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

14. Фiнансаванне дзяржаўных i прыватных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, ажыццяўленне дзейнасцi, якая прыносiць даходы, расходаванне сродкаў, атрыманых установамi агульнай сярэдняй адукацыi ад гэтай дзейнасцi, а таксама фармiраванне заснавальнiкамi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi i забеспячэнне яе абнаўлення i развiцця ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

ГЛАВА 2

СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

15. Установа агульнай сярэдняй адукацыi можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленнi i структурныя падраздзяленнi.

16. Да адасобленых падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца фiлiял, прадстаўнiцтва, iншае адасобленае падраздзяленне, якiя ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

17. Да структурных падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца бiблiятэка, iнтэрнат, аддзяленне, пункт карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, вучэбна-кансультацыйны пункт, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбiнат працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi, лагер, iншыя структурныя падраздзяленнi.

Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

Структурныя падраздзяленнi ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, статутам установы агульнай сярэдняй адукацыi, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленнi, якое зацвярджаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi.

18. Установа агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў (далей - школа-iнтэрнат), гiмназii-iнтэрната, санаторнай школы-iнтэрната, вячэрняй школы, ясляў-сада - пачатковай школы, дзiцячага сада - пачатковай школы, мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi (далей - мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат), мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi, можа мець у сваёй структуры iнтэрнат.

19. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у структуры базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў, гiмназii - каледжа мастацтваў можа стварацца аддзяленне. Гэтае структурнае падраздзяленне ствараецца i ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннем аб ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2011 г. N 106 "О некоторых вопросах среднего специального образования" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 107, 8/24152).

20. Вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка) - структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, што ствараецца з мэтай забеспячэння:

правядзення практычных работ па асновах i тэхналогii вырошчвання раслiн у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне";

вырошчвання жывёл, назiрання за iх ростам i развiццём у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў;

рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi па эколага-бiялагiчным профiлi;

правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых i сельскагаспадарчых арганiзацый;

грамадска карыснай працы i практыкi.

21. У залежнасцi ад прадмета, мэт i задач дзейнасцi ў структуры вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркi) могуць стварацца наступныя падраздзяленнi:

ахаванага грунту - для вырошчвання агароднiны, кветкава-дэкаратыўных i пакаёвых раслiн, расады, размнажэння пладова-ягадных i дэкаратыўных раслiн у цяплiцах, парнiках, на ўцепленым грунце;

па вырошчваннi сельскагаспадарчых культур - для вырошчвання па сiстэме севазвароту гароднiны, бульбы, садавiны, пладова-ягадных культур i iншых сельскагаспадарчых культур i раслiн, расады кветкава-дэкаратыўных раслiн;

па вырошчваннi пладова-ягадных i дэкаратыўных культур - для вырошчвання саджанцаў пладовых i дэкаратыўных дрэў, ягадных i дэкаратыўных кустарнiкаў;

дэндралагiчнае - для стварэння калекцый дрэвавых i куставых раслiн;

заалагiчнае - для стварэння кутка жывой прыроды, што таксама можа ўключаць трусятнiк, птушнiк, пчальнiкi i iншыя аб'екты жывёлагадоўлi;

калекцыйнае - для вырошчвання i стварэння калекцый раслiн сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных i сiстэматычных груп раслiн, распаўсюджаных лекавых раслiн;

па вырошчваннi кветкава-дэкаратыўных раслiн - для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслiн, планiроўкi азелянення тэрыторыi ўстановы адукацыi i вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

экалагiчнае - для стварэння экалагiчнай сцежкi з мэтай вывучэння разнастайнасцi навакольнага асяроддзя.

Для ажыццяўлення дзейнасцi вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркi) установе агульнай сярэдняй адукацыi могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткi ў адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi.

22. Рэсурсны цэнтр - структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, дзе канцэнтруюцца матэрыяльна-тэхнiчныя, педагагiчныя i iнфармацыйныя рэсурсы з мэтай iх эфектыўнага i рацыянальнага выкарыстання для iнавацыйнага развiцця ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi раёна (горада).

23. Асноўныя задачы рэсурснага цэнтра:

стварэнне медыятэкi, фармiраванне яе фонду сучаснымi вучэбнымi i iншымi выданнямi i забеспячэнне доступу да iх праз камп'ютарныя сеткi, уключаючы глабальную камп'ютарную сетку Iнтэрнэт;

удзел у вопытнай праверцы вучэбных выданняў, экспертызе сродкаў навучання, неабходных для рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi;

арганiзацыя i правядзенне канферэнцый, семiнараў, практыкумаў i iншых мерапрыемстваў для педагагiчных работнiкаў;

арганiзацыя i правядзенне вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў;

арганiзацыя i правядзенне кансультацый для педагагiчных работнiкаў па пытаннях правядзення вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў з выкарыстаннем адпаведных рэсурсаў рэсурснага цэнтра.

24. Вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбiнат працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi (далей - вучэбна-вытворчыя аб'екты) як структурныя падраздзяленнi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання i выхавання па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, арганiзацыi грамадска карыснай працы, рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

Дзейнасць вучэбна-вытворчых аб'ектаў у частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне", правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў па асновах выбару прафесii (далей - дапрафесiянальная падрыхтоўка), арганiзацыi грамадска карыснай працы, рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) вызначаецца ў адпаведнасцi з главой 14 дадзенага Палажэння.

25. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання i выхавання па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў i падрыхтоўкi iх да службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь.

Дзейнасць цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi ў частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка", правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi вызначаецца ў адпаведнасцi з главой 15 дадзенага Палажэння.

26. Для арганiзацыi выхаваўчага працэсу пры рэалiзацыi праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем вячэрнiх школ, можа стварацца лагер.

27. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi ствараюцца сацыяльна-педагагiчная i псiхалагiчная службы, якiя дзейнiчаюць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

ГЛАВА 3

НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, IХ ПРАВЫ I АБАВЯЗКI

28. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляецца асоба, якая асвойвае змест аднаго з вiдаў адукацыйных праграм, што рэалiзуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца выхаванцы, вучнi i слухачы.

29. Для мэт дадзенага Палажэння да выхаванца адносiцца асоба, якая асвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi.

30. Вучань - асоба, якая асвойвае змест аднаго з вiдаў адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, або адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, або адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi.

31. Слухач - асоба, якая пры навучаннi i выхаваннi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi асвойвае змест адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

32. Правы i абавязкi навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства, статутам i правiламi ўнутранага распарадку для навучэнцаў.

ГЛАВА 4

ПЕДАГАГIЧНЫЯ РАБОТНIКI, IНШЫЯ РАБОТНIКI ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, IХ ПРАВЫ I АБАВЯЗКI

33. Да педагагiчных работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца асобы, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыi i (або) ажыццяўляюць кiраўнiцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, яе структурнымi падраздзяленнямi.

34. Да iншых работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца асобы, якiя ажыццяўляюць адмiнiстратыўна-гаспадарчыя, iнжынерна-тэхнiчныя, вытворчыя i iншыя дапаможныя функцыi.

35. Патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да педагагiчных работнiкаў, iх правы i абавязкi, правы i абавязкi iншых работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства, статутам i iншымi лакальнымi нарматыўнымi прававымi актамi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, iх працоўнымi дагаворамi.

ГЛАВА 5

КIРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

36. Кiраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншымi актамi заканадаўства, у тым лiку дадзеным Палажэннем, статутам установы адукацыi, i будуецца на спалучэннi прынцыпаў адзiнаначалля i самакiравання.

37. Статут установы агульнай сярэдняй адукацыi зацвярджаецца заснавальнiкам у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Установа агульнай сярэдняй адукацыi забяспечвае азнаямленне асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) пры залiчэннi ва ўстанову адукацыi з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi, статутам, сертыфiкатамi аб дзяржаўнай акрэдытацыi, а па iх патрабаваннi - i з вучэбна-праграмнай дакументацыяй.

38. Непасрэднае кiраўнiцтва ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе кiраўнiк (дырэктар, начальнiк), якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам.

39. Кiраўнiк установы агульнай сярэдняй адукацыi:

узначальвае ўстанову адукацыi, кiруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi;

нясе адказнасць за вынiкi работы ўстановы адукацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

дзейнiчае ад iмя ўстановы адукацыi без даверанасцi, прадстаўляе яе ва ўсiх арганiзацыях;

у межах сваёй кампетэнцыi выдае загады i дае ўказаннi, выкананне якiх абавязкова для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў;

прымае на работу i звальняе педагагiчных i iншых работнiкаў установы адукацыi, заключае (працягвае, скасоўвае) з iмi працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплiнарнага спагнання (для сярэдняй школы, якая знаходзiцца на тэрыторыi папраўчай установы, - па ўзгадненню з яе кiраўнiком);

зацвярджае структуру i штатны расклад установы адукацыi згодна з тыпавымi штатамi i зацверджанымi нарматывамi колькасцi работнiкаў у межах сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганiзуе работу ўстановы адукацыi па разглядзе зваротаў грамадзян i юрыдычных асоб, вядзеннi кнiгi заўваг i прапаноў, ажыццяўленнi адмiнiстрацыйных працэдур. Пры неабходнасцi ўносiць прапановы па такiх зваротах на разгляд заснавальнiка;

ажыццяўляе асабiсты прыём грамадзян i прадстаўнiкоў юрыдычных асоб;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

40. Асноўным органам самакiравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляецца савет, якi ўзначальвае кiраўнiк установы агульнай сярэдняй адукацыi.

Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыi ствараецца педагагiчны савет i могуць стварацца папячыцельскi савет i бацькоўскi камiтэт.

Органы самакiравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ствараюцца i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з:

Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. N 84 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 95, 8/24039);

Палажэннем аб педагагiчным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, Палажэннем аб бацькоўскiм камiтэце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. N 47 "Об утверждении положений о педагогическом совете учреждения общего среднего образования и родительском комитете учреждения общего среднего образования" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 124, 8/24340);

Палажэннем аб папячыцельскiм савеце ўстановы адукацыi, зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2011 г. N 146 "Об утверждении Положения о попечительском совете учреждения образования" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 99, 8/24094).

ГЛАВА 6

АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛIЗАЦЫI АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

41. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў адпаведнасцi з устаноўленымi Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi асноўнымi патрабаваннямi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

42. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў класах, у тым лiку класах iнтэграванага навучання i выхавання, спецыялiзаваных па спорце класах, вячэрнiх класах, групах (пры дзяленнi класа на групы) або iндывiдуальна.

43. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры навучаннi i выхаваннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi вучнi, як правiла, аднаго ўзросту аб'ядноўваюцца ў клас. У выпадку, калi колькасць вучняў пры прыёме (залiчэннi) ва ўстанову адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, перавышае ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi напаўняльнасць класа, то ствараюцца некалькi класаў (паралельныя класы).

44. Спецыялiзаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi наступных вiдаў:

пачатковай школе;

базавай школе;

сярэдняй школе;

гiмназiях;

(абзац введен постановлением Минобразования от 10.04.2014 N 38)

лiцэях;

(абзац введен постановлением Минобразования от 10.04.2014 N 38)

сувораўскiм вучылiшчы;

кадэцкiм вучылiшчы;

школе-iнтэрнаце;

вучэбна-педагагiчным комплексе (акрамя базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў, гiмназii - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - вучылiшча алiмпiйскага рэзерву).

45. Вячэрнiя классы могуць стварацца ў сярэднiх школах, сярэднiх школах (фiлiялах дзяржаўных сярэднiх школ), што знаходзяцца на тэрыторыi папраўчых устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, i вучэбна-педагагiчных комплексах яслi-сад - сярэдняя школа, дзiцячы сад - сярэдняя школа.

46. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях.

47. Для вучняў пры засваеннi зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца канiкулы на працягу навучальнага года i летнiя канiкулы.

На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца восеньскiя, зiмовыя i вясновыя канiкулы агульнай працягласцю не менш за 30 каляндарных дзён. Для вучняў I i II класаў у III чвэрцi (трэцi тыдзень лютага) устанаўлiваюцца канiкулы працягласцю не менш за 7 каляндарных дзён.

Працягласць летнiх канiкул павiнна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў, якiя працягваюць атрыманне адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, - не менш за 10 каляндарных тыдняў.

Пачатак i заканчэнне чвэрцяў, канiкул вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь не менш чым за год да пачатку навучальнага года.

48. Адукацыйны працэс пры навучаннi i выхаваннi на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуецца ў рэжыме шасцiдзённага школьнага тыдня, у якi ўваходзяць пяцiдзённы вучэбны тыдзень i адзiн дзень тыдня для правядзення з вучнямi спартыўна-масавых, фiзкультурна-аздараўленчых, iншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганiзацыi працоўнага навучання, у тым лiку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах, у мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.

49. Асноўнай формай арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi з'яўляюцца вучэбныя заняткi: урок, назiранне, экскурсiя i iншыя заняткi. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымлiваючыя заняткi, кансультацыi (для вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi), заняткi па фiзiчнай рэабiлiтацыi, музычна-рытмiчныя заняткi (для вучняў санаторных школ-iнтэрнатаў), практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.

50. Вучэбныя заняткi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi могуць праводзiцца па зменах у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.

51. Рэжым арганiзацыi вучэбных заняткаў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў санаторных школах-iнтэрнатах, вячэрнiх школах, вячэрнiх класах, сярэднiх школах (фiлiялах дзяржаўных сярэднiх школ), што знаходзяцца на тэрыторыi папраўчых устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх унiтарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, лячэбна-працоўных прафiлакторыяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, вызначаецца заснавальнiкамi з улiкам асаблiвасцяў дзейнасцi гэтых вiдаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi i асаблiвасцяў арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў вячэрнiх класах.

52. У вячэрняй школе, вячэрнiх класах для вучняў, якiя навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыi, у кожнай чвэрцi на працягу не больш за 10 працоўных дзён праводзяцца вучэбныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыi), а ў перыяд памiж вучэбнымi заняткамi - факультатыўныя, стымулюючыя заняткi i кансультацыi. Тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрцi вызначаюцца штогод кiраўнiком установы адукацыi i даводзяцца да ведама ўдзельнiкаў адукацыйнага працэсу.

53. Навучанне i выхаванне пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь.

Выбар мовы навучання i выхавання i вывучэнне моў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i iншымi актамi заканадаўства.

Пры прыняццi рашэння аб адкрыццi ў гiмназii дадаткова I - IV класаў для рэалiзацыi адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыi яе заснавальнiк вызначае абавязковую для вывучэння замежную мову з улiкам магчымасцяў прадаўжэння яе вывучэння асобамi, якiя атрымалi пачатковую адукацыю ў гэтай гiмназii i не былi залiчаны ў яе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, у iншых установах адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму базавай адукацыi, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, па месцы iх жыхарства.

54. Пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў) i групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў V - IX класах i па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў X i XI класах. У выпадку, калi магчыма арганiзаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) i дзяўчынак (дзяўчат) у iншых класах, то па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, узгодненаму з фiнансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы. Дапускаецца ў спецыялiзаваных лiцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў VII i VIII класах i па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" ў VII - XI класах;

на групу юнакоў i групу дзяўчат пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" ў X i XI класах;

на тры групы пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Замежная мова" з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за шэсць i не больш за дзесяць вучняў. У выпадку, калi немагчыма сфармiраваць тры групы з напаўняльнасцю кожнай з iх не менш за шэсць вучняў, дапускаецца дзяленне класа на дзве групы, але напаўняльнасцю кожнай з iх не менш за шэсць вучняў;

на дзве групы ў базавых школах, сярэднiх школах, кадэцкiх вучылiшчах, яслях-садах - базавых школах, яслях-садах - сярэднiх школах, дзiцячых садах - базавых школах, дзiцячых садах - сярэднiх школах пры напаўняльнасцi класа не менш за 25 вучняў, школах-iнтэрнатах, санаторных школах-iнтэрнатах, вячэрнiх школах, вячэрнiх класах, гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, лiцэях, установах вышэйшай адукацыi, спецыялiзаваных лiцэях, сувораўскiх вучылiшчах, базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 вучняў пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:

"Iнфарматыка" - у VI - XI (XII) класах;

"Матэматыка" - пры правядзеннi практыкумаў па рашэнню задач у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбных прадметаў "Матэматыка" i "Фiзiка";

"Фiзiка" - пры правядзеннi франтальных лабараторных работ у VII - XI (XII) класах, практыкумаў па рашэнню задач у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбных прадметаў "Матэматыка" i "Фiзiка";

"Бiялогiя" - пры правядзеннi лабараторных i практычных работ у X - XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбных прадметаў "Хiмiя" i "Бiялогiя";

"Хiмiя" - пры правядзеннi практычных работ у VII - XI (XII) класах, лабараторных вопытаў у X i XI класах з вывучэннем на павышаным узроўнi вучэбных прадметаў "Хiмiя" i "Бiялогiя";

"Астраномiя" - пры правядзеннi астранамiчных назiранняў у XI (XII) класе;

на дзве групы ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва i па якiх адукацыйный працэс ажыццяўляецца не iндывiдуальна.

55. Вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва у базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў i па якiх адукацыйны працэс ажыццяўляецца iндывiдуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

56. У базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў:

вучэбныя заняткi па вучэбных прадметах "Харавы клас", "Танец класiчны, народна-сцэнiчны, гiсторыка-бытавы або сучасны бальны", "Рытмiка", "Асновы сцэнiчнага руху", "Музычныя i тэатральныя гульнi" праводзяцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па адпаведным вучэбным прадмеце, i канцэртмайстрам (акампанiятарам);

вучэбныя заняткi па вучэбным прадмеце "Iгра на музычным iнструменце" (акрамя фартэпiяна) праводзяцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па гэтым вучэбным прадмеце, i канцэртмайстрам (акампанiятарам);

вучэбныя заняткi, на якiх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных прадметах "Жывапiс", "Малюнак", праводзяцца настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па гэтых вучэбных прадметах, з удзелам 2 натуршчыкаў (вучэбныя заняткi па выкананню партрэта, дэталяў галавы i дэталяў фiгуры (кiсць, ступня) i 1 натуршчыка (вучэбныя заняткi для ўсiх iншых пастановак).

57. У выпадку, калi колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi напаўняльнасць класа, установа адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi можа ажыццяўляць дзяленне класаў на групы пры вывучэннi вучэбных прадметаў, акрэсленых у пункце 54 дадзенага Палажэння, за кошт вучэбных гадзiн, якiя ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

58. Пры наяўнасцi ў кожным з I - IV класаў не больш за шэсць вучняў вучэбныя заняткi па вучэбных прадметах "Фiзiчная культура i здароўе", "Музыка", "Выяўленчае мастацтва", "Працоўнае навучанне" праводзяцца адначасова з вучнямi I i II, II i III, III i IV або I i III, II i IV класаў або ў iншых аптымальных для ўстановы адукацыi варыянтах спалучэння вучняў розных класаў.

59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносiн да асабiстай i грамадскай бяспекi i фармiравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасцi на працягу навучальнага года з вучнямi II - IX класаў праводзяцца факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах бяспекi жыццядзейнасцi, а з вучнямi I - IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, што размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання, таксама праводзяцца факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялiзаваным лiцэi з вучнямi VII - XI класаў, акрамя таго, праводзяцца факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па пажарнай аварыйна-ратавальнай падрыхтоўцы, асновах папярэджання надзвычайных сiтуацый, асновах лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямi сувораўскiх вучылiшчаў першапачатковых ведаў i навыкаў у ваеннай справе, якiя неабходны для выбару прафесii, службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямi VII - XI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.

60. За кошт вучэбных гадзiн, што ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень заняткi гульнявымi вiдамi спорту i можа рэалiзоўвацца адукацыйная праграма прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) для вучняў X - XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў гульнявымi вiдамi спорту выдзяляецца 1 вучэбная гадзiна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) - у рамках колькасцi вучэбных гадзiн, прадугледжанай тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях, але не больш за 6 вучэбных гадзiн у тыдзень.

61. Непаўналетнiя вучнi з улiкам погляду iх законных прадстаўнiкоў, зыходзячы са схiльнасцяў, жаданняў i стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках у межах колькасцi вучэбных гадзiн на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду.

Факультатыўныя заняткi могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманiтарнай, грамадазнаўчай, экалагiчнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфiчнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай i iншай накiраванасцi. Факультатыўныя заняткi музычнай, харэаграфiчнай i тэатральнай накiраванасцi могуць праводзiцца сумесна настаўнiкам, якi рэалiзуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, i канцэртмайстрам (акампанiятарам).

Факультатыўныя заняткi, як правiла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткi ў IX (X) - XI (XII) класах могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень.

62. Для арганiзацыi факультатыўных, стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў, кансультацый (для вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi) вучнi, як правiла, аднаго або паралельных класаў аб'ядноўваюцца ў групу.

Напаўняльнасць групы для арганiзацыi заняткаў, названых у частцы першай гэтага пункта, павiнна складаць:

не менш за тры вучнi пры правядзеннi факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыi, што размешчаны ў сельскiх населеных пунктах;

не менш за пяць вучняў пры правядзеннi факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыi, што размешчаны ў гарадах i пасёлках гарадскога тыпу;

не менш за тры вучнi пры правядзеннi стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў i кансультацый (для вучняў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыi).

Дапускаецца ў пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе, вучэбна-педагагiчным комплексе, за выключэннем базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў, гiмназii - каледжа мастацтваў, правядзенне iндывiдуальна падтрымлiваючых заняткаў, накiраваных на пераадольванне цяжкасцяў у вывучэннi вучэбных прадметаў "Беларуская мова" i "Руская мова", для непаўналетнiх замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, а таксама для непаўналетнiх грамадзян i асоб без грамадзянства, якiм прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспублiцы Беларусь або якiя хадайнiчаюць аб прадастаўленнi статуса бежанца або дадатковай абароне ў Рэспублiцы Беларусь.

63. Па рашэнню заснавальнiка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, у якой арганiзуюцца факультатыўныя заняткi музычнай, тэатральнай, харэаграфiчнай i мастацкай накiраванасцi, дапускаецца:

ажыццяўляць адукацыйны працэс iндывiдуальна пры засваеннi на факультатыўных занятках музычнай накiраванасцi зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў для I - IX класаў, накiраванай на навучанне iгры на адпаведным музычным iнструменце. На кожнага вучня адводзiцца 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучнi на факультатыўных занятках пры засваеннi зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай i харэаграфiчнай накiраванасцi для I - IX класаў, накiраваных на фармiраванне музычнай культуры сродкамi вакальнага або музычна-iнструментальнага мастацтва, а таксама на фармiраванне харэаграфiчнай культуры, тэатральнай культуры сродкамi харэаграфiчнага мастацтва, тэатральнага мастацтва. На кожную групу вучняў з лiку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзiцца 1 вучэбная гадзiна на тыдзень;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучнi пры засваеннi зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай накiраванасцi для I - IX класаў, накiраваных на фармiраванне мастацкай культуры сродкамi выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i дызайну. На кожную групу вучняў з лiку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзiцца не больш за 3 вучэбныя гадзiны на тыдзень.

64. У выпадку, калi ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi, што размешчана ў сельскiм населеным пункце, пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi не выкарыстоўвае па аб'ектыўных прычынах вызначаную тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду агульную колькасць вучэбных гадзiн, фiнансуемых з мясцовага бюджэту, за кошт гэтых вучэбных гадзiн у раёне па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на базе асобных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi могуць быць арганiзаваны факультатыўныя заняткi для вучняў некалькiх устаноў агульнай сярэдняй адукацыi.

65. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi зацвярджаюцца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi (кiраўнiка ўстановы адукацыi, на базе якой арганiзаваны факультатыўныя заняткi для вучняў некалькiх устаноў агульнай сярэдняй адукацыi).

66. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi i iх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, што складаецца з улiкам патрабаванняў санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кiраўнiком установы адукацыi.

67. Факультатыўныя заняткi, у тым лiку факультатыўныя заняткi, названыя ў пункце 59 дадзенага Палажэння, а таксама заняткi па фiзiчнай рэабiлiтацыi, у тым лiку i па плаваннi, у санаторнай школе-iнтэрнаце плануюцца асобным раскладам, што зацвярджаецца кiраўнiком установы адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi.

68. Працягласць перапынкаў памiж вучэбнымi заняткамi i факультатыўнымi заняткамi (заняткамi па фiзiчнай рэабiлiтацыi, у тым лiку i па плаваннi, у санаторнай школе-iнтэрнаце), названымi ў пункце 67 дадзенага Палажэння, вызначаецца ўстановай адукацыi зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасцi, арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.

69. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi для адораных i таленавiтых вучняў, а таксама для вучняў, якiя па ўважлiвых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткi i праходзiць ва ўстаноўленыя тэрмiны атэстацыю, можа ажыццяўляцца iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам.

Пры арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай iм адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыi часткова або поўнасцю.

70. Для вырашэння пытання аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам вучань (законны прадстаўнiк непаўналетняга вучня) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi.

Рашэнне аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам) кiраўнiк установы адукацыi прымае на працягу дзесяцi каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (законным прадстаўнiком непаўналетняга вучня).

71. Рашэнне аб тэрмiнах i формах правядзення атэстацыi вучня, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыi i даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня ў пiсьмовай форме на працягу пяцi каляндарных дзён з дня прыняцця кiраўнiком установы адукацыi рашэння аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам.

72. Вучань, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам, лiчыцца ў спiсах вучняў установы адукацыi. У класным журнале ў графе аб наведваннi вучнямi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якiм матэрыял у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай ён асвойвае самастойна, робiцца запiс - "вывучае самастойна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам".

73. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам можа быць спынена:

па заяве вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня;

па рашэнню ўстановы адукацыi, калi вучань па вынiках атэстацыi атрымаў гадавую адзнаку 0 (нуль) балаў па адным з вучэбных прадметаў, па якiм матэрыял у адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.

74. Рашэнне аб спыненнi арганiзацыi адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам прымаецца кiраўнiком установы адукацыi i ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня.

75. Выхаваўчую работу з вучнямi класа ўстановы адукацыi пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi арганiзуе настаўнiк, якi выконвае абавязкi класнага кiраўнiка.

76. Па завяршэнню навучальнага года:

з вучнямi X класа, за выключэннем вучняў X класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, што размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання, санаторных школ-iнтэрнатаў, вячэрнiх школ, вячэрнiх класаў, праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакi) i 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якiя выдзяляецца па 30 вучэбных гадзiн. Правядзенне вучэбна-палявых збораў, медыцынскай практыкi для вучняў устаноў адукацыi, якiя не маюць у сваёй структуры цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi, арганiзуецца ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi iншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi або ў мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi ў парадку, вызначаным аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па ўзгадненню з раённым (гарадскiм) ваенным камiсарыятам, начальнiкамi воiнскiх гарнiзонаў i камандзiрамi воiнскiх часцей, кiраўнiцтвам арганiзацый аховы здароўя;

з вучнямi V - VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя маюць вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзiны на дзень праводзiцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзiн на клас). Тэрмiны, парадак арганiзацыi працоўнай практыкi, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кiраўнiк установы агульнай сярэдняй адукацыi;

з вучнямi V - VIII класаў базавых школ - каледжаў мастацтваў, вучнямi сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў, якiя вывучаюць вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва, праводзiцца творчая практыка працягласцю 5 дзён па 3 вучэбныя гадзiны на дзень (усяго 15 вучэбных гадзiн на клас). Тэрмiны, парадак арганiзацыi творчай практыкi зыходзячы з мясцовых умоў вызначае кiраўнiк вучэбна-педагагiчнага комплексу.

77. Агульная колькасць вучэбных гадзiн, якая фiнансуецца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, павялiчваецца яе заснавальнiкам у наступных выпадках:

правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" з вучнямi, якiя па стану здароўя аднесены да спецыяльнай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень;

дзялення класаў на групы ў адпаведнасцi з пунктам 54 дадзенага Палажэння;

прадаўжэння вывучэння вучнямi V - XI (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай установе адукацыi, пры наяўнасцi ў кожным класе ад аднаго да пяцi вучняў. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляецца не менш за 3 вучэбныя гадзiны на тыдзень на клас. Вучнi, якiя працягваюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлiчваюцца пры вызначэннi колькасцi груп пры дзяленнi адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Замежная мова";

выдзялення вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара) з разлiку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне музычна-рытмiчных заняткаў у санаторнай школе-iнтэрнаце;

выдзялення вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара), натуршчыкаў у базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, гiмназiях - каледжах мастацтваў з разлiку:

100 працэнтаў часу, што вызначаны вучэбным планам адпаведнага вучэбна-педагагiчнага комплексу на вывучэнне вучэбных прадметаў "Iгра на музычным iнструменце" (акрамя фартэпiяна); "Харавы клас", "Ансамблевы клас (вакальны)", "Ансамблевы клас (iнструментальны)", "Танец класiчны, народна-сцэнiчны, гiсторыка-бытавы або сучасны бальны", "Рытмiка", "Асновы сцэнiчнага руху", "Музычныя i тэатральныя гульнi";

100 працэнтаў часу, што вызначаны адпаведным вучэбна-педагагiчным комплексам у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай па вучэбных прадметах "Жывапiс", "Малюнак" на правядзенне вучэбных заняткаў, на якiх ажыццяўляецца работа з жывой натуры;

выдзялення вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара) з разлiку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфiчнай накiраванасцi ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi названых факультатыўных заняткаў i арганiзаваных у групах, напаўняльнасць якiх устаноўлена ў абзацах другiм i трэцiм частцы другой пункта 62 дадзенага Палажэння;

выдзялення вучэбных гадзiн на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфiчнай i мастацкай накiраванасцi ў адпаведнасцi з пунктам 63 дадзенага Палажэння i вучэбных гадзiн для канцэртмайстра (акампанiятара) з разлiку 100 працэнтаў часу, адведзенага на навучанне iгры на музычным iнструменце (акрамя фартэпiяна), на фармiраванне музычнай культуры сродкамi вакальнага або музычна-iнструментальнага мастацтва, а таксама на фармiраванне харэаграфiчнай культуры, тэатральнай культуры сродкамi харэаграфiчнага мастацтва, тэатральнага мастацтва ў адпаведнасцi з абзацамi другiм i трэцiм пункта 63 дадзенага Палажэння;

выдзялення вучэбных гадзiн на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплiнах "Ваджэнне трактароў", "Ваджэнне аўтамабiля", што вызначаны тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях "Вадзiцель колавых трактароў катэгорыi "A", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "В", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B" i "C" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых);

правядзення вучэбна-палявых збораў, практыкi (медыцынскай, працоўнай, творчай) у адпаведнасцi з пунктам 76 дадзенага Палажэння;

правядзення грамадска карыснай працы з разлiку 1 вучэбная гадзiна на тыдзень у III - VIII класах i 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень у IX - XI класах.

ГЛАВА 7

ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, патрабаваннямi да напаўняльнасцi класаў, устаноўленымi пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад'яўленнi ёю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу, i медыцынскай даведкi аб стане здароўя, калi iншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i дадзеным Палажэннем. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў X класе.

Дапускаецца пры прыёме ў X вячэрнi клас устаноў адукацыi, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў X клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыi змест адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi), пацвярджаць копiяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыi атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыi. Пры гэтым факт атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ва ўстанове адукацыi пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянiн з'яўляецца навучэнцам установы адукацыi з указаннем адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, змест якой ён асвойвае.

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў V клас.

82. Даведкай аб навучаннi пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыi пры прыёме ў II - IV класы;

базавай адукацыi пры прыёме ў VI - IX класы;

сярэдняй адукацыi пры прыёме ў XI (XII) клас;

спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў II - IX (X) i XI (XII) класы, а таксама пры прыёме ў XI i XII (XII i XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы.

83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, даведка аб навучаннi прад'яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi перадаецца ўстановай адукацыi, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыi, у якую асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа прад'яўляцца асобай.

84. Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў, лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi, акрамя дакументаў, пералiчаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камiсiю адпаведнай установы адукацыi пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi (пры прыёме ў X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў, лiцэi, ва установе вышэйшай адукацыi), ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання з выведзеным сярэднiм балам (акругленым да дзясятых доляў лiку) за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi (пры прыёме ў V - IX класы для атрымання базавай адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў, пры прыёме ў XI клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў, лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi), iншыя дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназii-iнтэрнаце, лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi (пры наяўнасцi права на льготы).

Сярэднi бал (акруглены да дзясятых доляў лiку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыi выводзiцца сакратаром прыёмнай камiсii адпаведнай установы адукацыi.

85. Прыём асобы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ва ўстанову адукацыi для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi i ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыi для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.

86. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Асобы, якiя маюць льготы пры прыёме ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаты, гiмназii - каледжы мастацтваў, залiчваюцца для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

87. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных iспытаў.

Без уступных iспытаў пры паступленнi ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi для атрымання сярэдняй адукацыi залiчваюцца пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт.

Пераважнае права пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах, на залiчэнне ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi ў парадку пералiчэння маюць:

пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт;

асобы, якiя маюць болей высокi сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;

асобы, якiя маюць у пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi болей высокi сярэднi бал па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты.

88. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

89. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў пiсьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формах, а праверка здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў - у практычнай форме, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формаў.

Асаблiвасцi правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, а таксама парадак распрацоўкi заданняў для iх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

90. Пераздача ўступных iспытаў, паўторнае правядзенне праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва не дапускаюцца пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi.

91. Асоба, якая не з'явiлася на ўступны iспыт па адным з вучэбных прадметаў (на праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва) па ўважлiвай прычыне (хвароба або iншыя непрадбачаныя абставiны, якiя перашкаджаюць ўдзелу ва ўступным iспыце, у праверцы здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва, што пацверджаны дакументальна), мае права здаць яго (прайсцi праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва) у рэзервовы дзень.

92. Вынiкi ўступных iспытаў у гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, а таксама вынiкi праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва ў гiмназiях - каледжах мастацтваў пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў адпаведнай установе адукацыi, ацэньваюцца па дзесяцiбальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi) балаў у адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

93. Па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне ўдзельнiчаць у конкурсе для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў.

Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Залiчваюцца для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавыя школы - каледжы мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiя школы - каледжы мастацтваў асобы з больш высокiм узроўнем здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

94. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, за выключэннем школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, устаноў адукацыi, прыём у якiя для атрымання адпаведнай адукацыi ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi i прад'яўляе iншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрмiны:

у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I - IX (X) класы;

у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў X i XI класы, а таксама пры прыёме ў X - XII (XI - XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнiя класы) асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыi або спецыяльнай адукацыi.

95. Для атрымання адпаведнай адукацыi ва ўстановах адукацыi, прыём у якiя ажыццяўляецца па конкурсе, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi i прад'яўляе ў прыёмную камiсiю адпаведнай установы адукацыi iншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрмiны:

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гiмназiй як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя";

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня ў год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" пры прыёме ў X клас гэтых гiмназiй. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi прад'яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жнiўня ў год стварэння гiмназiй як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi пры прыёме ў VI - IX, X i XI класы гэтых гiмназiй;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жнiўня ў год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" пры прыёме на свабодныя месцы ў VI - IX i XI класы гэтых гiмназiй;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жнiўня ў год прыёму ў X клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VI - IX, X i XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 25 мая па 10 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi, а таксама ў год стварэння лiцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "лiцэй". Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi прад'яўляецца да 15 чэрвеня;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жнiўня ў год стварэння лiцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi пры прыёме ў XI клас гэтых лiцэяў;

у перыяд з 2 чэрвеня па 10 жнiўня ў год стварэння лiцэяў шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "лiцэй" пры прыёме на свабодныя месцы ў XI клас гэтых лiцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;

у перыяд з 2 чэрвеня па 15 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, па якiх асоба жадае здаваць ўступныя iспыты, i галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам гiмназii - каледжа мастацтваў;

вучэбныя прадметы, якiя асоба жадае вывучаць на павышаным узроўнi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з вучэбным планам гiмназii, гiмназii-iнтэрната;

вучэбныя прадметы, якiя асоба жадае вывучаць на павышаным узроўнi ў адпаведнасцi з вучэбным планам лiцэя, установы вышэйшай адукацыi;

галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў.

96. Прыём дакументаў ад асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб), якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў дзяржаўнай ўстанове адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта", па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, можа праводзiцца ў iншыя тэрмiны, чым вызначаныя ў абзацы сёмым часткi першай пункта 95 дадзенага Палажэння.

97. Для арганiзацыi прыёму асоб для атрымання адпаведнай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, лiцэях, установах вышэйшай адукацыi, базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва i фармiравання па iх вынiках кантынгенту вучняў ствараецца прыёмная камiсiя.

Састаў прыёмнай камiсii фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў установы адукацыi, правы i абавязкi яе членаў вызначае кiраўнiк, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii. Ва ўстанове вышэйшай адукацыi старшынёй прыёмнай камiсii можа быць упаўнаважаная яе кiраўнiком асоба.

Састаў прыёмнай камiсii зацвярджаецца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi не пазней чым за два тыднi да пачатку ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

З лiку членаў прыёмнай камiсii прызначаюцца намеснiк старшынi, сакратар, старшынi экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй.

Для правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва ствараюцца экзаменацыйныя камiсii, а для разгляду пiсьмовых заяў асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) аб пераглядзе адзнакi па вынiках уступных iспытаў, якiя праводзiлiся ў пiсьмовай форме, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва (далей - апеляцыi) у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай - апеляцыйныя камiсii. Саставы экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй зацвярджае старшыня прыёмнай камiсii.

У састаў экзаменацыйных камiсiй уключаюцца найбольш квалiфiкаваныя педагагiчныя работнiкi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, а ў састаў экзаменацыйных камiсiй для праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва - педагагiчныя работнiкi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па вучэбных прадметах, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

У выпадку, калi ў гiмназii, гiмназii - каледжы мастацтваў функцыянуюць I - IV класы або ажыццяўляецца рэпетытарства (кансультатыўныя паслугi) па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, не дапускаецца ўключаць у саставы экзаменацыйных камiсiй педагагiчных работнiкаў, якiя рэалiзавалi змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыi ў IV класе або ажыццяўлялi рэпетытарства (кансультатыўныя паслугi) па гэтых вучэбных прадметах.

98. Прыёмная камiсiя забяспечвае:

прыём дакументаў, iх рэгiстрацыю i захоўванне на перыяд правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва i залiчэння;

арганiзацыю i правядзенне ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва;

фармiраванне экзаменацыйных, апеляцыйных камiсiй i арганiзацыю кантролю за iх дзейнасцю;

складанне схем нумарацыi месцаў у аўдыторыях, схем размеркавання варыянтаў заданняў i падрыхтоўку iншых неабходных матэрыялаў (нумароў, указальнiкаў, спiсаў асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыi);

размеркаванне асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыi, для здачы ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, па аўдыторыях;

размеркаванне зкзаменацыйных камiсiй для прыёму ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва па аўдыторыях;

стварэнне пры неабходнасцi спецыяльных умоў для правядзення ўступных iспытаў для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыi для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, з улiкам асаблiвасцяў iх псiхафiзiчнага развiцця;

падрыхтоўку тытульных лiстоў i лiстоў-укладышаў са штампам установы адукацыi для выканання заданняў уступных iспытаў, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, практычных заданняў уступных iспытаў, якiя праводзяцца ў спалучэннi вуснай i практычнай формаў, а таксама для выканання заданняў пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва;

выкананне iншых функцый, прадугледжаных у адпаведных главах дадзенага Палажэння.

У сваёй дзейнасцi экзаменацыйныя i апеляцыйныя камiсii ўстановы адукацыi падпарадкоўваюцца прыёмнай камiсii.

99. Члены прыёмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй павiнны выконваць ускладзеныя на прыёмную камiсiю, экзаменацыйныя i апеляцыйныя камiсii абавязкi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенага Палажэння i iншых прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

100. Прыёмная камiсiя па пытаннях, што аднесены да яе кампетэнцыi, прымае рашэннi, якiя афармляюцца пратаколамi. Пратаколы прыёмнай камiсii падпiсваюцца старшынёй i сакратаром прыёмнай камiсii.

Прыёмная камiсiя, ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы, правамочна прымаць рашэннi пры наяўнасцi не менш за дзве трэцiя ад колькасцi яе членаў. Рашэннi прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

У выпадку роўнай колькасцi галасоў "за" i "супраць" прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня прыёмнай камiсii.

101. Асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, выконваюць заданнi ўступных iспытаў, што праводзяцца ў пiсьмовай форме (далей - пiсьмовыя работы), заданнi пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва, што праводзяцца ў практычнай форме (далей - работы ў галiне выяўленчага мастацтва), на лiстах-укладышах са штампам установы адукацыi.

Асоба, якая не паспела выканаць у вызначаны час пiсьмовую работу, аддае яе незакончанай разам з чарнавiком старшынi экзаменацыйнай камiсii або па яго даручэнню iншаму члену экзаменацыйнай камiсii. Па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii частка пiсьмовай работы, якая выканана толькi на чарнавiку, правяраецца i ацэньваецца.

Пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, шыфруюцца пасля завяршэння ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, якi праводзiцца ў пiсьмовай форме (праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва).

102. Праверка i ацэньванне пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца пад шыфрам без указання iх прозвiшча членамi экзаменацыйных камiсiй у памяшканнi ўстановы адукацыi пасля завяршэння ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, што праводзiцца ў пiсьмовай форме, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва.

103. Правераныя пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, з адзнакамi i подпiсамi старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii сакратару прыёмнай камiсii, якi нясе адказнасць за iх захаванне.

104. Адзнакi па вынiках ацэньвання пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, пасля iх дэшыфроўкi старшыня экзаменацыйнай камiсii ўносiць у пратакол уступнага iспыту (пратакол праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва), што падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

105. Шыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, праводзiць сакратар прыёмнай камiсii. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii праводзiць шыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) iншымi членамi прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе старшынi прыёмнай камiсii. Лiсты-ўкладышы вяртаюцца старшынi экзаменацыйнай камiсii.

106. Правераныя пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, з адзнакамi i подпiсамi членаў экзаменацыйнай камiсii дэшыфруе сакратар прыёмнай камiсii. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii праводзiць дэшыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) iншымi членамi прыёмнай камiсii.

107. Адзнакi, атрыманыя асобамi, якiя прымаюць удзел у конкурсе, на ўступных iспытах, што праводзяцца ў пiсьмовай форме (пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва), абвяшчаюцца на наступны дзень пасля iх правядзення. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii абвяшчаць адзнакi, атрыманыя iмi на ўступных iспытах, што праводзяцца ў пiсьмовай форме, пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва, праз два днi пасля iх правядзення.

108. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаёмiцца з вынiкамi ацэньвання пiсьмовай работы, работы ў галiне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакi на падставе пiсьмовай заявы, якая падаецца на iмя старшынi экзаменацыйнай камiсii азначанай асобай (законным прадстаўнiком непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакi. Дапускаецца па рашэнню прыёмнай камiсii ажыццяўляць азнаямленне асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, з вынiкамi ацэньвання сваiх пiсьмовых работ, работ у галiне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасцi з загадзя вызначаным прыёмнай камiсiяй графiкам i па жаданнi непаўналетнiх асоб у прысутнасцi iх законных прадстаўнiкоў.

109. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на iмя старшынi прыёмнай камiсii на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакi па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва).

Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўнiку непаўналетняй асобы), якая падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.

110. Разгляд апеляцыi ажыццяўляе апеляцыйная камiсiя ў саставе старшынi i двух членаў экзаменацыйнай камiсii. У састаў апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камiсii, якiя правяралi i ацэньвалi пiсьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галiне выяўленчага мастацтва).

Пры разглядзе апеляцыi не дапускаецца знiжэння адзнакi, якую атрымала асоба па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва).

Апеляцыйная камiсiя прымае рашэнне па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.

Рашэнне апеляцыйнай камiсii афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камiсii падпiсваецца старшынёй i членамi апеляцыйнай камiсii.

111. Рашэнне апеляцыйнай камiсii па вынiках разгляду пiсьмовай заявы асобы (законнага прадстаўнiка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва з'яўляецца канчатковым.

112. У выпадку, калi адпаведная апеляцыйная камiсiя прымае рашэнне аб павышэннi адзнакi, якую атрымала асоба па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (работы ў галiне выяўленчага мастацтва), адпаведныя змены адзнакi ўносяцца ў пiсьмовую работу асобы (работу асобы ў галiне выяўленчага мастацтва) i адпаведна ў пратакол уступнага iспыту, пратакол праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.

113. Прыёмная камiсiя ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, што ўстанаўлiваюцца штогод заснавальнiкам установы адукацыi да 10 красавiка года прыёму, фармiруе кантынгент вучняў з лiку асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе:

пры прыёме для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам;

пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi на падставе сумы балаў, набраных iмi на ўступных iспытах;

пры прыёме для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.

114. Пры наяўнасцi вакантных месцаў пасля залiчэння асоб, пералiчаных ў частцы чацвёртай пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях-iнтэрнатах астатнiя асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, залiчваюцца ў гэтыя гiмназii-iнтэрнаты па конкурсу ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

115. Пры наяўнасцi вакантных месцаў пасля залiчэння асоб, названых ў частцы другой пункта 87 дадзенага Палажэння, для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, установах вышэйшай адукацыi астатнiя асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, залiчваюцца ў гэтыя лiцэi, установы вышэйшай адукацыi па конкурсу.

Пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, на вакантныя месцы у гэтых лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi залiчваюцца асобы, пералiчаныя ў частцы трэцяй пункта 87 дадзенага Палажэння.

116. Кiраўнiк установы адукацыi, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыi ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў установы адукацыi не пазней за 31 жнiўня года прыёму.

117. На падставе рашэння прыёмнай камiсii ўстановы адукацыi, прыём для атрымання адпаведнай адукацыi ў якую ажыццяўляецца па конкурсу, кiраўнiк установы адукацыi выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у лiк вучняў у наступныя тэрмiны:

не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў, а таксама ў год стварэння гiмназiй як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя";

не пазней за 25 чэрвеня ў год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" пры прыёме ў X клас гэтых гiмназiй;

не пазней за 25 жнiўня ў год стварэння гiмназiй як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi пры прыёме ў VI - IX, X i XI класы гэтых гiмназiй;

не пазней за 25 жнiўня ў год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" пры прыёме на свабодныя месцы ў VI - IX i XI класы гэтых гiмназiй;

не пазней за 25 жнiўня ў год прыёму пры прыёме ў X клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў VI - IX, X i XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, гiмназiй - каледжаў мастацтваў;

не пазней за 25 чэрвеня ў год прыёму пры прыёме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi, а таксама ў год стварэння лiцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "лiцэй";

не пазней за 25 жнiўня ў год стварэння лiцэяў як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi пры прыёме ў XI клас гэтых лiцэяў;

не пазней за 25 жнiўня ў год стварэння лiцэяў шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "лiцэй" пры прыёме на свабодныя месцы ў XI клас гэтых лiцэяў, а таксама ў год прыёму на свабодныя месцы ў XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;

не пазней за 25 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў X клас сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI) - IX класы базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў i пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.

118. У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў адпаведнай установы адукацыi даводзiцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залiчэннi) на афiцыйным iнтэрнэт-сайце ўстановы адукацыi або на дошцы аб'яў.

119. Iншыя асаблiвасцi прыёму (залiчэння) асоб ва ўстановы адукацыi для атрымання адпаведнай адукацыi вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

ГЛАВА 8

АРГАНIЗАЦЫЯ ГIМНАЗII, АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ГIМНАЗIЮ, ГIМНАЗIЮ-IНТЭРНАТ

120. Арганiзацыя гiмназii ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганiзацыяй гiмназii маецца на ўвазе наступнае:

аналiз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманнi базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi;

планаванне стварэння гiмназii ў сетцы ўстаноў адукацыi;

прыняцце заснавальнiкам рашэння аб стварэннi гiмназii.

121. Планаванне стварэння дзяржаўнай гiмназii, адкрыцця ў ёй дадаткова I - IV класаў для рэалiзацыi адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыi ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развiцця сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi.

122. Гiмназiя можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд "гiмназiя".

Стварэнне гiмназii як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена вiду ўстановы адукацыi на вiд "гiмназiя" - у адпаведнасцi з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

123. Удзельнiкi адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд "гiмназiя", павiнны быць iнфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi гiмназii.

124. Кiраўнiк установы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд "гiмназiя", да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi гiмназii ў перыяд, вызначаны ў пункце 123 дадзенага Палажэння, прымае меры па вывучэнню вучнямi асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках з мэтай магчымасцi асвойвання iмi зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасцi з плануемым для распрацоўкi гэтай установай адукацыi вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана гiмназii.

125. У год стварэння гiмназii як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi прыём асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii ажыццяўляецца ў V клас i можа ажыццяўляцца ў VI - IX, X i XI класы ў адпаведнасцi з рашэннем яе заснавальнiка з улiкам кантрольных лiчбаў прыёму i па меры матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з устаноўленымi санiтарнымi нормамi, правiламi i гiгiенiчнымi нарматывамi.

У год стварэння гiмназii шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд "гiмназiя" прыём асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii ажыццяўляецца ў V i X класы i на свабодныя месцы ў VI - IX i XI класы.

126. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя iспыты ў пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка".

127. Уступныя iспыты пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

На правядзенне кожнага з уступных iспытаў па вучэбных прадметах, названых у пункце 126 дадзенага Палажэння, адводзiцца 45 хвiлiн.

Для правядзення ўступных iспытаў распрацоўваюцца тэксты заданняў, якiя размяшчаюцца па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" у зборнiках дыктантаў, а па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - у зборнiку кантрольных работ. Тэксты заданняў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Даты правядзення ўступных iспытаў, у тым лiку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 10 красавiка года прыёму i даводзяцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкi масавай iнфармацыi.

128. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь вызначае заданнi для правядзення ўступных iспытаў i абвяшчае iх па тэлебачаннi i (або) радыё ў днi правядзення гэтых iспытаў.

(п. 128 в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

129. У год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" уступныя iспыты пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях праводзяцца ў перыяд з 15 па 20 чэрвеня.

Тэрмiны правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у год стварэння гiмназiй, названых у частцы першай пункта 122 дадзенага Палажэння, у VI - IX класы для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы асоб у VI - IX класы для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, а таксама пры прыёме асоб у год стварэння гiмназiй як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, пры прыёме асоб у год стварэння гiмназiй шляхам змены вiду ўстаноў адукацыi на вiд "гiмназiя" на свабодныя месцы ў XI клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

Даты правядзення ўступных iспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым лiку дата рэзервовага дня, да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта i даводзяцца праз сродкi масавай iнфармацыi да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў класы, названыя ў частках першай i другой гэтага пункта, для атрымання адпаведнай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах.

130. Для правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай i другой пункта 129 дадзенага Палажэння, распрацоўваюцца наступныя заданнi:

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем для правядзення ўступных iспытаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова";

тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных iспытаў па вучэбным прадмеце "Матэматыка".

Заданнi для правядзення ўступных iспытаў, названых у частцы першай гэтага пункта, зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

131. Час на правядзенне ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай i другой пункта 129 дадзенага Палажэння, устанаўлiваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвiлiн.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

132. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай i другой пункта 129 дадзенага Палажэння, упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта:

вызначаюць i даводзяць да 10 красавiка года прыёму да ведама зацiкаўленых тэрмiны, парадак фармiравання заявак на атрыманне заданняў для правядзення ўступных iспытаў па адпаведных вучэбных прадметах i iх давядзення да гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў;

вызначаюць колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкi заданняў, тыражавання i пакетавання iх у адпаведнасцi з заяўкамi.

133. На кiраўнiка гiмназii, гiмназii-iнтэрната ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфiдэнцыяльнасцi заданняў для правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай i другой пункта 129 дадзенага Палажэння, з моманту атрымання iх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

134. Расклад уступных iспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку iх правядзення зацвярджаецца кiраўнiком гiмназii, гiмназii-iнтэрната i даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца адзiн уступны iспыт. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi павiнна складаць адзiн або больш за адзiн каляндарны дзень.

135. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншым членам экзаменацыйнай камiсii) да ведама асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.

136. Пакет з заданнямi адкрываецца членам экзаменацыйнай камiсii ў дзень правядзення ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай i другой пункта 129 дадзенага Палажэння, у прысутнасцi асоб, якiя здаюць гэты ўступны iспыт.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

ГЛАВА 9

АРГАНIЗАЦЫЯ ЛIЦЭЯ, АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ЛIЦЭЙ, ВА ЎСТАНОВУ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI

137. Арганiзацыя лiцэя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам i дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганiзацыяй лiцэя маецца на ўвазе наступнае:

аналiз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманнi сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi;

планаванне стварэння лiцэя ў сетцы ўстаноў адукацыi;

прыняцце заснавальнiкам рашэння аб стварэннi лiцэя.

138. Планаванне стварэння дзяржаўнага лiцэя ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развiцця сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi.

139. Лiцэй можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыi ў сетцы ўстаноў адукацыi на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстратыўна-тэрытарыяльнай адзiнкi i шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд "лiцэй".

Стварэнне лiцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена вiду ўстановы адукацыi на вiд "лiцэй" - у адпаведнасцi з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

140. Удзельнiкi адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд "лiцэй", павiнны быць iнфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi лiцэя.

141. Кiраўнiк установы адукацыi, вiд якой плануецца змянiць на вiд "лiцэй", да прыняцця заснавальнiкам гэтай установы адукацыi рашэння аб стварэннi лiцэя прымае меры па вывучэнню вучнямi асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi на факультатыўных занятках з мэтай магчымасцi асвойвання iмi зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасцi з плануемым для распрацоўкi вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана лiцэя.

142. У год стварэння лiцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыi або шляхам змены вiду ўстановы адукацыi на вiд "лiцэй" прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых лiцэях ажыццяўляецца ў X клас i можа ажыццяўляцца ў XI клас у адпаведнасцi з рашэннем заснавальнiка.

143. Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 15 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя iспыты з лiку наступных вучэбных прадметаў:

"Беларуская мова" i "Руская мова";

"Беларуская мова" i "Замежная мова";

"Руская мова" i "Замежная мова";

"Сусветная гiсторыя" i "Гiсторыя Беларусi";

"Сусветная гiсторыя" i "Грамадазнаўства";

"Гiсторыя Беларусi" i "Грамадазнаўства";

"Фiзiка" i "Матэматыка";

"Хiмiя" i "Бiялогiя".

Па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, уступныя iспыты ў дзяржаўную ўстанову адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" могуць праводзiцца ў iншыя тэрмiны.

Даты правядзення ўступных iспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым лiку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных iспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца:

упраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта пры прыёме ў лiцэi, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта";

рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта пры прыёме ў дзяржаўную ўстанову адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта";

кiраўнiком установы вышэйшай адукацыi пры прыёме ва ўстановы вышэйшай адукацыi.

144. Для правядзення ўступных iспытаў распрацоўваюцца наступныя заданнi:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэксты тэставых заданняў, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных iспытаў у пiсьмовай форме;

тэарэтычныя пытаннi для правядзення ўступных iспытаў у вуснай форме;

тэарэтычныя пытаннi i практычнае заданне (практычныя заданнi) для правядзення ўступных iспытаў у спалучэннi вуснай i практычнай формаў.

145. Заданнi для правядзення ўступных iспытаў у адпаведнасцi з пунктам 144 дадзенага Палажэння:

распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта пры прыёме ў лiцэi, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта";

распрацоўваюцца Беларускiм дзяржаўным ўнiверсiтэтам i зацвярджаюцца яго рэктарам пры прыёме ў дзяржаўную ўстанову адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта";

распрацоўваюцца ўстановамi вышэйшай адукацыi i зацвярджаюцца iх кiраўнiкамi пры прыёме ва ўстановы вышэйшай адукацыi.

Заданнi для правядзення ўступных iспытаў у вуснай форме, у спалучэннi вуснай i практычнай формаў фармiруюцца ў бiлеты.

Практычныя заданнi, што прадугледжваюцца бiлетамi, распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi адпаведнай установы адукацыi i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii ўстановы адукацыi не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных iспытаў.

146. Вучэбныя прадметы, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, вызначаюцца лiцэем, установай вышэйшай адукацыi ў залежнасцi ад вучэбных прадметаў, што вызначаны для вывучэння на павышаным узроўнi вучэбнымi планамi гэтых ўстаноў адукацыi.

147. Час на правядзенне ўступнага iспыту ў пiсьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўлiваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвiлiн. Час для падрыхтоўкi да адказу па заданнях уступнага iспыту, што праводзiцца ў вуснай форме, у спалучэннi вуснай i практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўлiваецца пры фармiраваннi бiлетаў для яго правядзення, але не больш за 30 хвiлiн.

148. Пры падрыхтоўцы да адказу па заданнях бiлета асоба, якая здае ўступны iспыт у спалучэннi вуснай i практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце, выконвае практычнае заданне (практычныя заданнi) у лiсце-ўкладышы, калi гэта прадугледжана бiлетам.

У час правядзення ўступнага iспыту ў вуснай форме, у спалучэннi вуснай i практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце члены экзаменацыйнай камiсii маюць права задаваць дадатковыя пытаннi асобам, якiя здаюць уступны iспыт па гэтым вучэбным прадмеце. Дадатковыя пытаннi павiнны насiць удакладняючы характар i не выходзiць за межы тэарэтычных пытанняў i практычнага задання (практычных заданняў) бiлета.

149. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта забяспечваюць правядзенне ўступных iспытаў пры прыёме асоб у X класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта", у парадку, вызначаным у пункце 132 дадзенага Палажэння. Пры гэтым заданнямi для правядзення ўступных iспытаў у пiсьмовай i вуснай формах лiцэi забяспечваюцца да 15 чэрвеня года прыёму, а заданнямi для правядзення ўступных iспытаў у спалучэннi вуснай i практычнай формаў - да 30 мая года прыёму.

150. Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт забяспечвае дзяржаўную ўстанову адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта" заданнямi для правядзення ўступных iспытаў у адпаведнасцi з датамi iх правядзення.

151. Тэрмiны забеспячэння прыёмнай камiсii ўстановы вышэйшай адукацыi заданнямi для правядзення ўступных iспытаў вызначаюцца яе кiраўнiком.

152. Пры прыёме ў год стварэння лiцэяў, названых у частцы першай пункта 139 дадзенага Палажэння, асоб у XI клас гэтых лiцэяў, а таксама пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў адпаведнай установе адукацыi, здаюць два ўступныя iспыты з лiку вучэбных прадметаў, названых у абзацы другiм часткi першай пункта 143 дадзенага Палажэння.

Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, установы вышэйшай адукацыi, лiцэi забяспечваюць правядзенне ўступных iспытаў пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, названых у частцы першай гэтага пункта, у парадку, вызначаным гэтай главой.

153. На кiраўнiка лiцэя ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфiдэнцыяльнасцi заданняў для правядзення ўступных iспытаў з моманту атрымання iх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

154. Атрыманыя пакеты з бiлетамi для правядзення ўступных iспытаў у спалучэннi вуснай i практычнай формаў перадаюцца кiраўнiком лiцэя старшыням экзаменацыйных камiсiй па адпаведных вучэбных прадметах для распрацоўкi практычных заданняў.

Пасля зацвярджэння старшынёй прыёмнай камiсii практычных заданняў, якiя прадугледжаны бiлетамi, бiлеты i практычныя заданнi да iх пакетуюцца i захоўваюцца ў сейфе кiраўнiка лiцэя да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

155. Расклад уступных iспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку iх правядзення зацвярджаецца кiраўнiком лiцэя, установы вышэйшай адукацыi i даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў гэтых установах адукацыi. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца адзiн уступны iспыт. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi павiнна складаць адзiн або больш за адзiн каляндарны дзень.

156. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншым членам экзаменацыйнай камiсii) да ведама асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.

157. Пакет з заданнямi, пакет з бiлетамi адкрываецца членам экзаменацыйнай камiсii ў дзень правядзення ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасцi асоб, якiя здаюць гэты ўступны iспыт.

ГЛАВА 10

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА I ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

158. У школу-iнтэрнат прымаюцца дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце ад шасцi да васямнаццацi гадоў. Сумесна са старэйшымi братамi i сёстрамi ў школу-iнтэрнат могуць прымацца дзецi ва ўзросце ад трох гадоў.

159. Пры наяўнасцi дзяцей ва ўзросце ад трох да шасцi гадоў для рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi ў школе-iнтэрнаце дадаткова адкрываюцца групы ў адпаведнасцi з пунктам 7 артыкула 147 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

160. Пры рэалiзацыi праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, дапускаецца аб'яднанне братоў i сясцёр з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у адну групу (рознаўзроставую выхаваўчую групу), напаўняльнасць якой складае не больш за 12 выхаванцаў. Рознаўзроставыя выхаваўчыя групы размяшчаюцца ў асобных памяшканнях з арганiзацыяй укладу жыцця, максiмальна наблiжанага да ўмоў сям'i.

161. У выпадку, калi вучнi дасягнулi паўналецця да завяршэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, яны могуць навучацца i выхоўвацца ў школе-iнтэрнаце да завяршэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i вырашэння пытання аб залiчэннi ва ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi або працаўладкавання (рэгiстрацыi ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне), але не больш чым на працягу трох месяцаў з дня завяршэння навучання i выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

162. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, прымаюцца (залiчваюцца) у школу-iнтэрнат загадам яе кiраўнiка на працягу аднаго дня з дня прыёму дзяцей.

163. Прыём у школу-iнтэрнат ажыццяўляецца па накiраванню ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), якое выдаецца на падставе рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) дзiцяцi аб уладкаваннi яго на выхаванне ў дзiцячую iнтэрнатную ўстанову на дзяржаўнае забеспячэнне.

Разам з накiраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на кожнага дзiця-сiрату i дзiця, якое засталося без апекi бацькоў, кiраўнiку школы-iнтэрната па акту перадаюцца наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэннi;

пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь (пры наяўнасцi) або iншы дакумент, якi сведчыць пра асобу;

медыцынская даведка аб стане здароўя або выпiска з яго медыцынскiх дакументаў;

дакументы, што пацвярджаюць статус дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, прадугледжаныя артыкуламi 4 i 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 2005 года "О гарантиях по социальной защите детей-сирот, детей, оставшихся без попечения родителей, а также лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 2, 2/1170);

звесткi аб наяўнасцi i месцы знаходжання братоў i сясцёр;

вопiс маёмасцi, якая належыць непаўналетняму, i звесткi аб асобах, якiя адказваюць за яе захаванасць;

копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб замацаваннi за непаўналетнiм жылога памяшкання, з якога ён выбыў;

копiя рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб пастаноўцы непаўналетняга на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў;

дакумент аб наяўнасцi рахунку ў банку, якi адкрыты на iмя непаўналетняга;

дакументы, якiя пацвярджаюць права непаўналетняга на пенсiю;

iншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам.

164. Навучэнцы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, утрымлiваюцца ў школе-iнтэрнаце на дзяржаўным забеспячэннi.

165. У выпадках самавольнага пакiдання вучнем тэрыторыi школы-iнтэрната без дазволу кiраўнiка або педагагiчных работнiкаў кiраўнiк школы-iнтэрната абавязаны тэрмiнова праiнфармаваць пра гэта орган унутраных спраў па месцы знаходжання школы-iнтэрната i садзейнiчаць вышуку i вяртанню вучня ў школу-iнтэрнат.

166. Пры наяўнасцi свабодных месцаў у школу-iнтэрнат па накiраванню аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога знаходзiцца школа-iнтэрнат, могуць прымацца для навучання i выхавання на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведным класе дзецi, якiя пражываюць на блiжэйшай тэрыторыi.

Гэтыя вучнi не ўключаюцца ў склад выхаваўчых груп i не забяспечваюцца харчаваннем, вопраткай, абуткам, мяккiм iнвентаром (пасцельнымi рэчамi), падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi, вучэбнымi прыладамi, прадметамi першай неабходнасцi i асабiстай гiгiены, а таксама сродкамi на асабiстыя выдаткi за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

167. У школе-iнтэрнаце можа стварацца аддзяленне постiнтэрнатнай адаптацыi, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб дзiцячым доме, дзiцячай вёсцы (гарадку), зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2011 г. N 124 "Об утверждении Положения о детском доме, детской деревне (городке) и признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 116, 8/24248), iншымi актамi заканадаўства i ўставам школы-iнтэрната.

ГЛАВА 11

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА I ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

168. Санаторныя школы-iнтэрнаты ствараюцца асобна для дзяцей:

з захворваннямi косна-мышачнай сiстэмы i злучальнай тканкi;

з саматычнай паталогiяй;

хворых на туберкулёз i з рызыкай яго развiцця.

169. Прыём у санаторныя школы-iнтэрнаты ажыццяўляецца да пачатку навучальнага года або чвэрцi. Прыём асоб у санаторныя школы-iнтэрнаты пасля пачатку навучальнага года (чвэрцi) ажыццяўляецца пры наяўнасцi свабодных месцаў.

170. Пераважнае права пры прыёме ў санаторныя школы-iнтэрнаты ў парадку пералiчэння маюць:

дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;

дзецi, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы;

дзецi, адзiн з бацькоў якiх з'яўляецца iнвалiдам;

дзецi з мнагадзетных сем'яў.

171. Накiраванне ў санаторныя школы-iнтэрнаты выдаецца ўпраўленнем адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii ў адпаведнасцi з пералiкам медыцынскiх паказанняў i супрацьпаказанняў для атрымання адукацыi, зацвярджаемым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

172. Для прыёму ў санаторную школу-iнтэрнат асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) разам з заявай на iмя кiраўнiка гэтай санаторной школы-iнтэрната i накiраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) прад'яўляе наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэннi;

пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь (пры наяўнасцi) або iншы дакумент, якi сведчыць пра асобу;

медыцынскую даведку аб стане здароўя або выпiску з яе медыцынскiх дакументаў;

дакументы, якiя пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме ў санаторную школу-iнтэрнат (пры наяўнасцi права на льготы).

173. Працягласць знаходжання вучня ў санаторнай школе-iнтэрнаце вызначаецца ўрачэбна-кансультацыйнай камiсiяй.

174. У санаторнай школе-iнтэрнаце ствараецца медыцынскае аддзяленне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

175. Вучэбныя заняткi па вучэбным прадмеце "Фiзiчная культура i здароўе" праводзяцца з улiкам стану здароўя вучняў i рэкамендацый медыцынскiх работнiкаў.

176. Пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў санаторных школах-iнтэрнатах:

дзяленне класа на групы пры правядзеннi заняткаў па фiзiчнай рэабiлiтацыi ажыццяўляецца пры наяўнасцi ў класе не менш за 10 вучняў;

заняткi па плаванню ў межах заняткаў па фiзiчнай рэабiлiтацыi праводзяцца пры наяўнасцi ўмоў. Пры гэтым санаторная школа-iнтэрнат у залежнасцi ад захворванняў вучняў i наяўнасцi ўмоў для заняткаў па плаванню самастойна вызначае колькасць вучэбных гадзiн на заняткi па плаванню, але не больш за 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень у кожным класе. Дапускаецца на заняткi па плаванню выкарыстоўваць вучэбныя гадзiны, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-iнтэрната на правядзенне факультатыўных заняткаў.

177. У санаторных школах-iнтэрнатах, за выключэннем санаторных школ-iнтэрнатаў для дзяцей з захворваннямi косна-мышачнай сiстэмы i злучальнай тканкi, дзе вучнi навучаюцца адну або дзве чвэрцi, дапускаецца пры адсутнасцi неабходных умоў для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" ў V - IX класах выкарыстоўваць вучэбныя гадзiны, што вызначаны на вывучэнне гэтага вучэбнага прадмета тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-iнтэрната, на правядзенне заняткаў па фiзiчнай рэабiлiтацыi з дзяленнем класаў на групы ў адпаведнасцi з абзацам другiм пункта 176 дадзенага Палажэння.

178. У санаторных школах-iнтэрнатах для дзяцей з захворваннямi косна-мышачнай сiстэмы i злучальнай тканкi дапускаецца пры неабходнасцi дадаткова выкарыстоўваць:

1 вучэбную гадзiну на заняткi па фiзiчнай рэабiлiтацыi з агульнай колькасцi вучэбных гадзiн, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-iнтэрната на вучэбны прадмет "Фiзiчная культура i здароўе";

вучэбныя гадзiны на музычна-рытмiчныя заняткi з лiку вучэбных гадзiн, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-iнтэрната на правядзенне заняткаў па фiзiчнай рэабiлiтацыi або на правядзенне факультатыўных заняткаў.

179. Вучнi на перыяд навучання ў санаторных школах-iнтэрнатах бясплатна карыстаюцца падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi, забяспечваюцца бясплатна гэтымi санаторнымi школамi-iнтэрнатамi месцамi для пражывання i харчаваннем.

ГЛАВА 12

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI БАЗАВАЙ ШКОЛЫ - КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ, СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ - КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ I ПРЫЁМУ Ў IХ

180. У базавай школе - каледжы мастацтваў пры ажыццяўленнi навучання i выхавання на I i II ступенях або на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, у сярэдняй школе - каледжы мастацтваў пры ажыццяўленнi навучання i выхавання на I, II i III ступенях або на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць вывучацца вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне наступных вiдаў мастацтва:

музычна-харавога;

музычна-iнструментальнага;

выяўленчага;

харэаграфiчнага;

тэатральнага.

181. Пры прыёме асоб у I (V) клас для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 20 па 25 жнiўня году прыёму ў прысутнасцi iх законных прадстаўнiкоў праходзяць праверку здольнасцяў у галiне аднаго з вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

182. Заданнi для праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi.

183. Кiраўнiк базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў:

зацвярджае заданнi для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва;

вызначае тэрмiны i форму давядзення заданняў для праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва да законных прадстаўнiкоў асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе;

зацвярджае расклад праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, саставы груп для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

184. Расклад праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да яе правядзення даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, i iх законных прадстаўнiкоў. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй па праверцы здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва ў раскладзе не ўказваюцца.

185. Вынiкi выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва ўносяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii ў картку ўзроўня здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.

Старшыня экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншы член экзаменацыйнай камiсii), якая праводзiла праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва, знаёмiць з яе вынiкамi асобу, якая прымае ўдзел у конкурсе, i яго законнага прадстаўнiка.

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галiне асобнага вiду мастацтва падпiсваецца старшынёй, членамi экзаменацыйнай камiсii i законным прадстаўнiком асобы, якая прымае ўдзел у конкурсе. Гэтая картка захоўваецца ў базавай школе - каледжы мастацтваў, сярэдняй школе - каледжы мастацтваў.

186. Прыём асоб на свабодныя месцы ў II (VI) - IX класы для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў i прыём на свабодныя месцы ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў.

Тэрмiны i парадак правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў пры прыёме ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, вызначаюцца адпаведнай установай адукацыi па узгадненню з заснавальнiкам i да 1 чэрвеня года прыёму даводзяцца да асоб, якiя выказалi жаданне прымаць удзел у конкурсе для атрымання агульнай базавай адукацыi, агульнай сярэдняй адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў.

ГЛАВА 13

АСАБЛIВАСЦI ПРЫЁМУ Ў ГIМНАЗIЮ - КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ

187. У гiмназii - каледжы мастацтваў пры ажыццяўленнi навучання i выхавання на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць вывучацца на павышаным узроўнi вучэбныя прадметы, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

188. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў асобы, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя iспыты ў пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова" або "Руская мова" (па выбару асобы), "Матэматыка" i праходзяць праверку здольнасцяў у галiне аднаго з вiдаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

189. Уступныя iспыты, праверка здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

190. Праверка здольнасцяў у галiне музычна-харавога мастацтва i музычна-iнструментальнага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць пытаннi па сальфеджыа i iгру на музычным iнструменце.

191. Праверка здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць выкананне малюнка, жывапiсу, кампазiцыi.

192. Праверка здольнасцяў у галiне тэатральнага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць выкананне вершаванага твора, эцюда на вызначаную тэму, танца.

193. Праверка здольнасцяў у галiне харэаграфiчнага мастацтва праводзiцца па заданнях, якiя прадугледжваюць выкананне класiчнага i народнага танцаў.

194. На правядзенне кожнага з уступных iспытаў па азначаных у пункце 188 дадзенага Палажэння вучэбных прадметах адводзiцца 45 хвiлiн.

195. На выкананне заданняў:

па сальфеджыа адводзiцца 30 хвiлiн, iгры на музычным iнструменце - 15 хвiлiн з абавязковым перапынкам не менш за 15 хвiлiн пасля выканання адпаведнага задання;

па малюнку, жывапiсу, кампазiцыi адводзiцца 135 хвiлiн з абавязковым перапынкам не менш за 20 хвiлiн пасля выканання адпаведнага задання;

па чытанню вершаванага твора, эцюду на вызначаную тэму, танцу адводзiцца 20 хвiлiн;

па класiчнаму i народнаму танцам адводзiцца 45 хвiлiн.

196. Даты правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, у тым лiку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 10 красавiка года прыёму i даводзяцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прымаць удзел у конкурсе, праз сродкi масавай iнфармацыi.

197. Распрацоўка, зацвярджэнне тэкстаў заданняў, а таксама вызначэнне i давядзенне заданняў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" i "Матэматыка" да гiмназiй - каледжаў мастацтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з часткай трэцяй пункта 127 i пунктам 128 дадзенага Палажэння, а распрацоўка заданняў для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва - экзаменацыйнымi камiсiямi гiмназiй - каледжаў мастацтваў. Заданнi для правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii гiмназii - каледжа мастацтваў.

198. Тэрмiны правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, а таксама даты правядзення ўступных iспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў VI - IX класы для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў, пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта i даводзяцца да асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкi масавай iнфармацыi.

Даты правядзення праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва да 10 красавiка года прыёму вызначаюцца гiмназiямi - каледжамi мастацтваў, у якiя ажыццяўляецца прыём на свабодныя месцы ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, i даводзяцца да асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе, шляхам размяшчэння адпаведнай iнфармацыi на афiцыйным iнтэрнэт-сайце гэтых гiмназiй - каледжаў мастацтваў або на дошцы аб'яў.

199. Заданнi для правядзення ўступных iспытаў распрацоўваюцца, зацвярджаюцца i даводзяцца да гiмназiй - каледжаў мастацтваў у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем для правядзення ўступных iспытаў i забеспячэння iх заданнямi пры прыёме на свабодныя месцы ў адпаведныя класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў.

Заданнi, па якiх праводзiцца праверка здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, вызначаюцца гiмназiяй - каледжам мастацтваў па ўзгадненню з яе заснавальнiкам, а час для выканання заданняў устанаўлiваецца пры iх распрацоўцы. Гэтыя заданнi распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii гiмназii - каледжа мастацтваў.

200. На кiраўнiка гiмназii - каледжа мастацтваў ускладаецца адказнасць за забеспячэнне канфiдэнцыяльнасцi заданняў для правядзення ўступных iспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частцы першай пункта 198 дадзенага Палажэння, з моманту атрымання iх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным iспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

201. Расклад уступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да пачатку iх правядзення зацвярджаецца кiраўнiком гiмназii - каледжа мастацтваў i даводзiцца да ведама асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гэтай гiмназii - каледжы мастацтваў. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца адзiн уступны iспыт або праверка здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi i праверкай здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва павiнна складаць адзiн або больш за адзiн каляндарны дзень.

202. Парадак правядзення ўступнага iспыту, праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва i рэкамендацыi па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii (або па даручэнню старшынi экзаменацыйнай камiсii iншым членам экзаменацыйнай камiсii) да ведама асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, перад пачаткам уступнага iспыту, праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.

203. Пакет з заданнямi адкрываецца членам экзаменацыйнай камiсii ў дзень правядзення ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце пры прыёме асоб у класы, названыя ў частцы першай пункта 198 дадзенага Палажэння, праверкi здольнасцяў у галiне адпаведнага вiду мастацтва ў прысутнасцi асоб, якiя здаюць гэты ўступны iспыт, праходзяць праверку здольнасцяў у галiне гэтага вiду мастацтва.

(в ред. постановления Минобразования от 04.02.2014 N 9)

204. Адзнакi, атрыманыя асобамi, якiя прымаюць удзел у конкурсе, па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне наступных вiдаў мастацтва: музычна-харавога, музычна-iнструментальнага, тэатральнага, харэаграфiчнага, абвяшчаюцца ў дзень правядзення праверкi здольнасцяў у галiне адпаведнага вiду мастацтва, а па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва - у адпаведнасцi з пунктам 107 дадзенага Палажэння.

ГЛАВА 14

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI МIЖШКОЛЬНАГА ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧАГА КАМБIНАТА ПРАЦОЎНАГА НАВУЧАННЯ I ПРАФЕСIЯНАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫI I ПРЫЁМУ Ў ЯГО

205. Мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат, акрамя асноўных функцый у адпаведнасцi з пунктам 27 артыкула 156 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

арганiзацыю прафесiянальнай арыентацыi вучняў;

арганiзацыю факультатыўных заняткаў;

арганiзацыю грамадска карыснай працы;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесiянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыi, працоўнай i грамадскай дзейнасцi.

206. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi ажыццяўляецца ў групах, на якiя дзеляцца V - IX класы ў адпаведнасцi з абзацам другiм пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзiць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзiны штогод перадаюцца мiжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбiнату ўстановамi адукацыi, вучнi якiх вывучаюць вучэбны прадмет "Працоўнае навучанне" ў гэтым мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.

207. З мэтай падрыхтоўкi вучняў да выбару прафесii рабочага (служачага) у мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце на працягу навучальнага года з вучнямi VIII i IX класаў можа праводзiцца дапрафесiянальная падрыхтоўка.

Дапрафесiянальная падрыхтоўка вучняў ажыццяўляецца ў групах, якiя фармiруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, i арганiзуецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

На кожную групу вучняў VIII i IX класаў пры арганiзацыi дапрафесiянальнай падрыхтоўкi выдзяляюцца вучэбныя гадзiны на тыдзень у рамках колькасцi вучэбных гадзiн, прадугледжанай адпаведнай вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновам выбару прафесii, але не больш за 2 вучэбныя гадзiны на тыдзень для вучняў VIII класа, а для вучняў IX класа - не больш за 4 вучэбныя гадзiны. Гэтыя вучэбныя гадзiны штогод перадаюцца мiжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбiнату ўстановамi адукацыi, вучнi якiх праходзяць дапрафесiянальную падрыхтоўку ў гэтым мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце.

208. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) ажыццяўляецца ў вучэбных групах, напаўняльнасць якiх у адпаведнасцi з часткай другой пункта 4 артыкула 250 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi не павiнна перавышаць 20 слухачоў.

209. Пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) выкарыстоўваецца вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), якая вызначана пунктам 5 артыкула 255 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў. Колькасць вучэбных гадзiн вызначаецца ў рамках колькасцi вучэбных гадзiн, прадугледжаных тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях, але не больш за 6 вучэбных гадзiн на тыдзень.

210. У выпадку выкарыстання ў мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнаце вучэбных планаў па прафесiях "Вадзiцель колавых трактароў катэгорыi "A", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B" i "C" заснавальнiкам дадаткова выдзяляюцца вучэбныя гадзiны на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплiнах "Ваджэнне трактароў", "Ваджэнне аўтамабiля", што вызначаны тыпавымi вучэбнымi планамi па прафесiях "Вадзiцель колавых трактароў катэгорыi "A", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "В", "Вадзiцель механiчных транспартных сродкаў катэгорыi "B" i "C".

211. Кiраўнiк мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната прымае рашэннi па ўзгадненню з заснавальнiкам:

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў V - IX класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў i наяўнасцi заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў VIII i IX класаў для ажыццяўлення дапрафесiянальнай падрыхтоўкi пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў i наяўнасцi заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб выбары тыпавых вучэбных планаў па прафесiях для распрацоўкi адпаведных вучэбных планаў мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната па прафесiях з улiкам прапаноў камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскiх (раённых) выканаўчых камiтэтаў, зацiкаўленых арганiзацый i магчымасцяў мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната;

аб фармiраваннi кантынгенту слухачоў вучэбных груп для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) з лiку вучняў X - XI (XII) класаў на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў i наяўнасцi iх заяў, заяў законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх вучняў.

212. Колькасць класаў, груп, вучэбных груп у мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах вызначаецца па спiсачным саставе вучняў, слухачоў на пачатак навучальнага года.

213. Формы вынiковай атэстацыi i парадак ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы прафесiйнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) вызначаюцца Палажэннем аб бесперапынным прафесiянальным навучаннi па прафесiях рабочых, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 2011 г. N 954 "Об отдельных вопросах дополнительного образования взрослых" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 86, 5/34189).

214. Мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат можа ажыццяўляць грамадска карысную працу вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi раёна (горада). Для правядзення гэтай работы выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзiны, што вызначаны абзацам адзiнаццатым пункта 77 дадзенага Палажэння, якiя могуць штогод перадавацца мiжшкольным вучэбна-вытворчым камбiнатам установамi агульнай сярэдняй адукацыi адпаведных вiдаў.

215. Прыём асоб з лiку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада) у мiжшкольны вучэбна-вытворчы камбiнат ажыццяўляецца на падставе:

заяў законных прадстаўнiкоў вучняў V - IX класаў для засваення вучнямi зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi;

заяў законных прадстаўнiкоў вучняў VIII i IX класаў для дапрафесiянальнай падрыхтоўкi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi;

заяў вучняў, заяў законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх вучняў X i XI (XII) класаў для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

Заявы падаюцца не пазней за 28 жнiўня года прыёму.

216. Кiраўнiк мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў, слухачоў мiжшкольнага вучэбна-вытворчага камбiната працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi не пазней за 31 жнiўня года прыёму.

ГЛАВА 15

АСАБЛIВАСЦI ДЗЕЙНАСЦI МIЖШКОЛЬНАГА ЦЭНТРА ДАПРЫЗЫЎНАЙ ПАДРЫХТОЎКI I ПРЫЁМУ Ў ЯГО

217. Мiжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi, акрамя асноўных функцый у адпаведнасцi з пунктам 28 артыкула 156 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

ваенна-патрыятычнае выхаванне вучняў;

падрыхтоўку вучняў да службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесiянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыi, працоўнай i грамадскай дзейнасцi.

Мiжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi ў сваёй дзейнасцi ўзаемадзейнiчае з раённым (гарадскiм) ваенным камiсарыятам, раённым (гарадскiм) штабам грамадзянскай абароны, раённай (гарадской) арганiзацыяй ДАСААФ, установамi адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (накiрунках спецыяльнасцей, спецыялiзацыях) для Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў Рэспублiкi Беларусь, воiнскiмi часцямi i падраздзяленнямi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь, установамi агульнай сярэдняй адукацыi раёна (горада).

218. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi ў мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi ажыццяўляецца ў групах, на якiя дзеляцца X i XI класы ў адпаведнасцi з абзацам трэцiм пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзiць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзiны штогод перадаюцца мiжшкольнаму цэнтру дапрызыўнай падрыхтоўкi ўстановамi адукацыi, вучнi якiх вывучаюць вучэбны прадмет "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" ў гэтым мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi.

219. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў у мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi могуць праводзiцца факультатыўныя заняткi ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi пры рэалiзацыi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi. Яны арганiзуюцца за кошт вучэбных гадзiн, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

Групы для арганiзацыi факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi фармiруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.

220. Кiраўнiк мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi прымае рашэннi па ўзгадненню з заснавальнiкам:

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў X i XI класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў на падставе заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб фармiраваннi кантынгенту вучняў для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў з улiкам пажаданняў вучняў на падставе заяў iх законных прадстаўнiкоў;

аб парадку правядзення вучэбна-палявых збораў (медыцынскай практыкi) з юнакамi (дзяўчатамi) X класаў.

221. Колькасць класаў, груп у мiжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi вызначаецца па спiсачным саставе вучняў на пачатак навучальнага года.

222. Прыём асоб з лiку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi iншых вiдаў раёна (горада) у мiжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкi ажыццяўляецца на падставе заяў законных прадстаўнiкоў вучняў X i XI класаў для засваення вучнямi зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi, а таксама на падставе заяў законных прадстаўнiкоў вучняў V - IX класаў для засваення вучнямi зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накiраванасцi пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi.

Заявы падаюцца не пазней за 28 жнiўня года прыёму.

223. Кiраўнiк мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў мiжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкi не пазней за 31 жнiўня года прыёму.

ГЛАВА 16

ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА НАВУЧАННЯ НА I СТУПЕНI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

224. Па жаданнi законных прадстаўнiкоў дзяцей, у тым лiку дзяцей, якiя не асвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыi ва ўстановах дашкольнай адукацыi або ў яслях-садах - пачатковых школах, дзiцячых садах - пачатковых школах, яслях-садах - базавых школах, дзiцячых садах - базавых школах, яслях-садах - сярэднiх школах, дзiцячых садах - сярэднiх школах, установы агульнай сярэдняй адукацыi могуць ажыццяўляцць падрыхтоўку iх дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

225. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыi на спецыяльна арганiзаваных занятках з дзецьмi (далей - заняткi), а таксама праз аказанне законным прадстаўнiкам дзяцей кансультацыйнай дапамогi (далей - кансультацыi).

226. Правядзенне заняткаў, кансультацый накiравана на забеспячэнне сацыялiзацыi дзяцей у калектыве аднагодак i дарослых, фармiраванне асноў гатоўнасцi да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

227. Для правядзення заняткаў фармiруюцца групы, напаўняльнасць якiх складае не больш за 20 дзяцей.

228. Заняткi i кансультацыi праводзяцца падчас канiкул, у тым лiку i летнiх канiкул.

Тэрмiны i працягласць iх правядзення, колькасць груп вызначаюцца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi.

229. Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi i даводзiцца да ведама законных прадстаўнiкоў дзяцей.

230. Заняткi, кансультацыi праводзяць педагагiчныя работнiкi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi ў межах iх працоўнага часу з улiкам устаноўленага аб'ёму педагагiчнай нагрузкi.