Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Непрыручаная птушка”

logo-bel.jpg

Юбілею Яўгеніі Янішчыц прысвячаецца…
Днямі ў нашым ліцэі прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры,  які быў прысвечаны беларускай паэтэсе Яўгеніі Янішчыц.


 
 
 
 
 
bel-1.jpgbel-2.jpg
Пасля арганізацыйных мерапрыемстваў панядзелка нас чакаў гасцінны аўторак пад назвай “Не проста ў словы я гуляю…” (дэвізам сталі словы Я.Янішчыц “Дала мне маці гэту мову, каб не нямым прыйшоў у свет”), які правялі ліцэісты 10 ”Е” і 11 “Е” класаў  з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў пачатку навучальнага дня.
bel-3.jpg
Разам з вучнямі далучыліся да свята беларускай мовы і літаратуры ў ліцэі і педагогі, і нават бухгалтэрыя ў сераду 27.11.2013 г.. Гэта быў дзень стварэння калажаў “Мая Беларусь” пад дэвізам: “Прыедзь у край мой ціхі…” (Я.Янішчыц).
bel-4.jpgbel-5.jpg
bel-6.jpg

Трэці дзень быў азнаменаваны святам філолагаў.

bel-7.jpgЛіцэісты 11 “Е” класа пасвячалі ў філолагі вучняў 10 “Е” класа пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Люп Людмілы Артураўны і Мяцёлкінай Святланы Міхайлаўны. На свяце прысутнічалі госці: настаўніца беларускай мовы і літаратуры Філімоненка Наталля Пятроўна і настаўніца рускай мовы і літаратуры Шаўцова Алена Віктараўна.
На мерапрыемстве “ешачкам” удалося бліжэй пазнаёміцца, прадставіць свае класы, разам паспяваць, прадэкламаваць вершы Я.Янішчыц, якія ўжо палюбіліся, праявіць сябе ў філалогіі і літаратуры, паказаць свае творчыя здольнасці. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом, арганізаваным сумесна, і ўручэннем памятных пасведчанняў і медалёў.


bel-8.jpg
bel-9.jpgbel-10.jpg
Кафедра беларускай мовы выказвае ўсім вялікі дзякуй за ўвагу і актыўны ўдзел!!!
Фотарэпартаж правялі: Фурманаў Мікіта,Івашкевіч Дар’я,Святлана Міхайлаўна.