У госці да народнага паэта-юбіляра
Опубликовано пн, 27/11/2017 - 13:11 пользователем adminУ госці да народнага паэта-юбіляра
11 лістапада 2017 года група вучняў 8 “Б” класа на чале з класным кіраўніком Люп Людмілай Артураўнай накіравалася ў сталіцу нашай краіны, горад-герой Мінск, каб наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Экскурсія была прысвечана 135-годдзю знакамітага пісьменніка, вучонага, грамадскага дзеяча.
Утульны двухпавярховы дом на вуліцы Акадэмічнай, 5, дзе больш за 11 гадоў жыў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч і члены яго сям’і, і пры жыцці пісьменніка з’яўляўся своеасаблівым Домам творчай інтэлігенцыі, дзе часта бывалі пісьменнікі, вучоныя, мастакі, скульптары, акцёры, грамадскія дзеячы.