З родным словам круглы год. Сакавiк 2019

“З родным словам круглы год”

Ужо традыцыйнымі сталі творчыя сустрэчы ліцэістаў з супрацоўнікамі УК “Магілёўская абласная бібліятэка  імя Леніна”. Гэтыя мерапрыемствы ўзаемацікавыя і такое супрацоўніцтва ўзаемазацікаўленае.

25 лютага 2019 года ва УА “Магілёўскі  дзяржаўны абласны ліцэй №1” было праведзена мерапрыемства “З родным словам круглы год”,прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы і тыдня беларускай мовы і літаратуры ў ліцэі. Мерапрыемства было пабудавана ў форме інтэрактыўнай інтэлектуальнай гульні. Загадчыца аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры Багданава Наталля Мікалаеўна і галоўны бібліятэкар Бязмен Вольга Мікалаеўна падабралі займальны матэрыял, цікавы для старэйшых школьнікаў. Метадычна правільна размеркаваць усе заданні, зрабіць высновы на кожным этапе мерапрыемства дапамагла сваім вучням настаўнік ліцэя  вышэйшай кваліфікацыі Люп Людміла Артураўна, якая была натхняльнікам  і ініцыятарам  гэтай творчай сустрэчы. Аўтар нататкі Люп Л.А.

***