21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дваццаць першага лютага – адметны дзень не толькі ва ўсім свеце, але і ў нашай навучальнай установе. Настаўнікі роднай мовы і літаратуры  і вучні стараюцца ў гэты дзень прыдумаць якія-небудзь займальныя конкурсы юных мовазнаўцаў, інсцэніроўкі, спаборніцтвы эрудытаў, цікавыя віктарыны і інтэлектуальныя гульні, якія праводзяцца ў час урокаў, пасяля іх, а таксама на перапынках.

21 лютага 2019 года  ва  УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” Люп Людміла Артураўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, арганізавала і правяла акцыю “Напішам дыктоўку на роднай мове разам”.

Дыктоўку “Родная мова” напісалі 9 настаўнікаў-добраахвотнікаў

(яны не выкладаюць беларускую мову)  і  больш за 60 вучняў ліцэя.

Вынікі паказалі, што высокі ўзровень пісьменнасці маюць не толькі навучэнцы (адзначу, што  больш як з 60 вучняў адзнаку “7” атрымалі толькі двое і адзін вучань “6” , астатнія вынікі былі “8”, “9” і “10”), але  і настаўнікі, якія даўно ўжо не сядзяць за школьнымі партамі, а выкладаюць у ліцэі матэматыку, хімію, гісторыю, рускую ці замежную мовы або фізічную культуру. Вынікі праверкі дыктовак, напісаных настаўнікамі:

 

№ п.п.

Настаўнікі

 

адзнака

1

Зайцава Наталія Мікалаеўна

настаўнік нямецкай мовы

10

2

Іваненка Ганна Юр’еўна

настаўнік англійскай мовы

8

3

Іванова Кацярына Казіміраўна

настаўнік англійскай мовы

10

4

Косціна Алена Аркадзьеўна

настаўнік фізічнай культуры

8

5

Міхайлоўскі Вячаслаў Эдуардавіч

намеснік дырэктара, настаўнік хіміі

10

6

Сенакосава Галіна Анатольеўна

настаўнік рускай мовы і літаратуры

10

7

Сініла Павел Мікалаевіч

настаўнік гісторыі

9

8

Цукрова Алена Леанідаўна

настаўнік фізічнай культуры

9

9

Шапавалава Анжаліка Міхайлаўна

настаўнік матэматыкі

8

У гэты ж дзень 59 вучняў з 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік – 2019” , пастаяннымі актыўнымі арганізатарамі якога з’яўляюцца Мяцёлкіна С.М.  і  Філімоненка Н.П.

Названыя мерапрыемствы не ставілі мэт ацэньвання ведаў ці выяўлення ўзроўню адукаванасці па прадмеце – яны паказалі ўсеагульную зацікаўленасць у развіцці, пашырэнні штодзённага выкарыстання і

ў папулярызацыі роднай мовы беларускага народа.

Аўтарам нататкі з’яўляецца Люп Людміла Артураўна –

кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

video: