ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1”

З 19 па 24 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” праводзіцца Тыдзень роднай мовы і літаратуры. Першы дзень названы “Беларусь і Я”: мерапрыемствы, класныя гадзіны, прэзентацыі, творчыя праекты прысвечаны мясцінам, аб’ектам-візіткам Рэспублікі Беларусь, знакамітасцям, якімі славіцца наша Радзіма, а таксама добрым справам, у якіх бяруць удзел ліцэісты і настаўнікі. Другі дзень прысвечаны скарбам роднай мовы, граням трапнага, сакавітага беларускага слова. 20 лютага – удзел у абласным конкурсе творчых работ  “І кружыцца планета Куляшова”, які праводзіць МДУ імя Аркадзя Куляшова.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Ён насычаны конкурсамі, марафонамі, спаборніцтвамі, накіраванымі на магчымасць прадэманстраваць грунтоўныя веды беларускага мовазнаўства. У гэты дзень дыктоўку напішуць не толькі вучні, але і іх настаўнікі. У чацвер ліцэісты і настаўнікі будуць браць удзел у квэстах, віктарынах, конкурсах, прысвечаных пісьменнікам-юбілярам. А ў пятніцу – падвядзенне вынікаў, запіс відэаролікаў “Чытайма па-беларуску разам”, “Асалода чытання на роднай мове”, “Мудрасць вякоў беларускага слова ў крылатых выслоўях”.   

23 лютага настаўнік ліцэя вышэйшай катэгорыі, адзін з актыўных членаў абласнога рэсурснага цэнтра, Люп Людміла Артураўна, правядзе заняткі-майстар клас з алімпіяднікамі Магілёўскай вобласці па ўласных аўтарскіх заданнях на базе МДАІРА.