Будучая прафесія, самарэалізацыя, крэатыўнасць і поспех

Будучая прафесія, самарэалізацыя, крэатыўнасць і поспех

31 сакавіка 2023 года вучні 10 “Ж”, 10 “Е” і 9 “Д” класаў разам з класнымі кіраўнікамі Сенакосавай Г.А. і Люп Л.А. здзейснілі падарожжа ў сталічныя ВНУ – Мінскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Будучых абітурыентаў гасцінна сустракалі ва ўніверсітэтах і ахвотна адказалі на ўсе пытанні, зададзеныя цікаўнымі ліцэістамі, напрыканцы падарылі рэкламныя буклеты і шакаладкі з лагатыпам МДЛУ.

Аўтобусная экскурсія па сталіцы, пешаходная па Траецкім прадмесці, па плошчы Перамогі, наведванне Вострава Слёз паспрыялі паглыбленню ведаў па гісторыі Беларусі.

Нямала пазітыўных эмоцый выклікаў у ліцэістаў і іх настаўнікаў спектакль “Безумный день, или Женитьба Фигаро” ў выкананні бліскучага акцёрскага саставу  Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра.

Прафарыентацыйныя вандроўкі ва ўніверсітэты стымулююць ліцэістаў да свядомага выбару будучай прафесіі, шляхоў да самарэалізацыі, крэатыўнасці і поспеху.