У госці да народнага паэта-юбіляра

У госці да народнага паэта-юбіляра

11 лістапада 2017 года група вучняў 8 “Б” класа на чале з класным кіраўніком Люп Людмілай Артураўнай накіравалася ў сталіцу нашай краіны, горад-герой Мінск, каб наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Экскурсія была прысвечана 135-годдзю знакамітага пісьменніка, вучонага, грамадскага дзеяча.

Утульны двухпавярховы дом на вуліцы Акадэмічнай, 5, дзе больш за 11 гадоў жыў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч і члены яго сям’і, і пры жыцці пісьменніка з’яўляўся своеасаблівым Домам творчай інтэлігенцыі, дзе часта бывалі пісьменнікі, вучоныя, мастакі, скульптары, акцёры, грамадскія дзеячы.

На першым паверсе музея юныя экскурсанты пазнаёміліся з экспазіцыяй, якая паведамляе пра жыццёвы і творчы шлях Песняра.

На другім паверсе нам паказалі гасціную, сталовую, кабінет, асабістыя рэчы, рукапісы пісьменніка. У гэтым кабінеце 13 жніўня 1956 года перастала біцца сэрца заснавальніка нацыянальнай прозы.

Ля апошняга прыжыццёвага партрэта – букет ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыпаднесены 3 лістапада – на юбілейны дзень нараджэння Коласа.

У двары дома-музея нам паказалі дрэвы, пасаджаныя Якубам Коласам.

Асоблівая падзяка супрацоўнікам музея за гасціннасць і за цярплівыя адказы на бясконцыя пытанні юных наведвальнікаў Дома Якуба Коласа.

аўтар настаўнік Люп Л.А. і творчая група 8 “Б” класа