Сцішыўся ліцэй. Амаль усё знікла.
Быццам перад бурай дрэмле мора.
Не чуваць ні подыху, ні крыку.
Пяць хвілін - і тут заззяюць зоры.
25 лістапада ў ліцэі адбыўся “Зарапад”, і гэта, без сумнення, падарыла як удзельнікам, так і гледачам канцэрту вялізны зарад пазітыву і энэргіі.
Штогод “Зарапад” становіцца адным з самых яркіх і захапляльных здарэнняў у ліцэйскім жыцці. І , як звычайна, праходзіць з вялікім размахам.
У гэтым годзе падчас канцэрту было выканана 19 песен, у тым ліку “ Обійми” Фёдаравай Ксеніі з 11 “А” і “Я так хочу да тебе” Кацярыны Пядус з 10 “Ж” на ўкраінскай мове, “Zombie” дзяўчын з 11 “ Е” і “Youngandbeautiful” Гяршковіч Паліны з 9 “В” па-ангельску, “Ластаўка” Кошалевай Аліны з 10 “К” і “Маці - зямля” Анастасіі Пацешкінай з 11 “Г” па – беларуску, а Бандарэнка Вераніка нават праспявала па – французку. Не абышлося без яркіх танцавальных выступаў. Гледачоў радаваў дуэт Сідарава Данііла з 10 “Г” і Нячыпарук Ганны з 10 “А”, а гэтаксама танец у стылі хіп – хоп Тарасенка Карыны з 10 “Б” і яе каманды, атмасферны ўсходні танец Шамігавай Анастасіі з 11 “Г”, неверагодны выступ яе аднакласніц Адэліны і Ангяліны Крышнёвых, танец трыа з 11 “К”, вельмі захапляльны выступ вучняў 10 “Г” і фінальны танец у выкананні вучняў 11 “Е”, 11 “В”, 10”Е” і 10 “Г” класаў. Гледачам запомніўся нумар Анастасіі Астроўскай з 11 “В” , якую вядучыя канцэрту назвалі “ліцэйскім Паганіні” за майстэрскае валоданне скрыпкай. Вельмі ўразіла творчае ліцэйскае аб`яднанне – музычны гурт “Першы”, які злучыў таленты старэйшага ліцэйскага пакалення настаўнікаў і іх вучняў. Завяршылася канцэртная праграма песнямі Сігаева Уладзіславаз 11 “В”, які з`яўляецца ўдзельнікам гурта “Першы”, і Кацярыны Шведавай, выпускніцы ліцэя 2016 года.
Ідуць за днямі дні
І ў лістападзе
Вітаем вас штогод, сябры,
На “Зарападзе”!
Падрабінкіна Анастасія і Зорычава Даша, вучаніцы 11 “Е”