125-годдзе са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

У 2016 годзе літаратурны свет адзначае 125-годдзе са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы – Максіма Багдановіча.

30 лістапада 2016 г. бібліятэкар ліцэя Чаркоўская Р.І. і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Люп Л.А. правялі рэспубліканскую акцыю “Чытаем разам Максіма Багдановіча”. На мерапрыемстве прагучалі вершы паэта “Па-над белым пухам вішняў”, “Санет”, “Вераніка” і іншыя. Таксама вучні з Людмілай Артураўнай акапэльна праспявалі песню на словы Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”. У бібліятэцы ліцэя была арганізавана кніжная выстава “Сын Беларусі”.

Слесарчык Вераніка – вучаніца 11 “Е” класа