ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА Ў ЛІЦЭІ

ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА Ў ЛІЦЭІ

     Дзень настаўніка – адно з самых важных святаў у любой навучальнай установе. Вельмі насычана і ярка прайшоў гэты дзень у нашым ліцэі. Для ўсіх настаўнікаў былі падрыхтаваны цікавыя падарункі, а пасля ўрокаў адбыўся святочны канцэрт. Песні, танцы, відэавіншаванні ад выпускнікоў і ліцэістаў – усё было прысвечана нашым паважаным педагогам. Актыўна ўдзельнічалі ў канцэрце вучні 11 “В”, 11 “А”, 11 “Е”, 10 “Д”, “Е”, і “Б” класаў, а гэтаксама 9 “Д” і 9 “Г”. Разам з ліцэістамі выступілі і некаторыя  настаўнікі – Казлова Любоў Мікалаеўна і Цімафееў Віктар Аляксандравіч. Можна з упэўненасцю сказаць, што ўвесь ліцэй святкаваў Дзень настаўніка – адзін з самых яркіх і запамінальных ліцэйскіх дзён.

Насця Падрабінкіна, 11 Е клас