Шчыра віншуем з перамогай
вучаніцу 10”Е” класа Падрабінкіну Анастасію і
вучаніцу 9”Д” класа Асіпцову Яраславу!
Ніколі не здагадаешся, што падабаецца рабіць ліцэістам напярэдадні летніх канікул, калі завяршаецца вучэбны год, калі сшыткі ўсе спісаны, падручнікі прачытаны, практыкаванні і задачы зроблены. А аказваецца...
Ліцэістам падабаецца чытаць, удзельнічаць у конкурсах, спаборнічаць і ПЕРАМАГАЦЬ!!!
Нацыянальны інстытут адукацыі праводзіў з 16 па 20 мая 2016 года конкурс “Чытацкая культура і культура чытання”. У конкурсе прымала ўдзел больш за тры тысячы вучняў агульнаадукацыйных школ. Сярод іх былі вызначаны пераможцы. Імі сталі і вучні нашага ліцэя і школы сумеснага навучання пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Мяцёлкінай Святланы Міхайлаўны.
Шчыра віншуем з перамогай
вучаніцу 10”Е” класа Падрабінкіну Анастасію і
вучаніцу 9”Д” класа Асіпцову Яраславу!
Дзяўчаты разам з настаўніцай былі запрошаны ў Мінск на сустрэчу з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі, дзе сабраліся пераможцы з усёй рэспублікі. З цікаўнасцю і дзіцячай непасрэднасцю юныя чытачы назіралі за пісьменнікамі і слухалі іх выступленні. А пісьменнікі павіншавалі ўдзельнікаў з перамогай, падзякавалі за сапраўдны інтарэс да іх творчасці і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дыпломы, узнагароды ўсім пераможцам.
Малайчыны, дзяўчаткі! Поспехаў вам у далейшай вучобе і новых перамог!!!
С.М.