Паэзія – музыка душы, альбо як творчасць яднае ліцэістаў

Паэзія – музыка душы, альбо як творчасць яднае ліцэістаў.

Як справядлiва заўважаюць, звычайных дзён у лiцэi не бывае. Вось i ў мiнулы аўторак у бiблiятэцы з ранiцы панавала творчая мiтусня, бо iшла актыўная падрыхтоўка да лiтаратурна-музычнай гасцёўні, якая распачалася пасля шостага ўрока. Невялiчкая , але надта ўтульная бiблiятэчная зала прымала гасцей - вучняў 10 Б,10Г,10 “ Екласаў, дзевяцiкласнiкаў i адмiнiстрацыю лiцэя. Такая розная публiка з вялiкiм захапленнем сустрэла творчы дуэт -Данiiла i Севу з 10 Гкласа з уласнымi песнямi i непаўторнай iгрой на гiтары. Знаёмыя кожнаму пачуццi абудзiлі сваiмi вершамi Анастасiя Падрабiнкiна і Аляксандра Дацэнка.  Адну з самых цудоўных беларускіх песень – “Тры чарапахі” – выканалі Панкоў Аляксандр і Уладзіслаў Клепчукоў. У музычна-паэтычным захапленнi прайшла амаль гадзiна. Калектыўна было вырашана, што наступная гасцёўня абавязкова расчынiць свае дзверы ў сакавiку. Магчыма, гэта стане яшчэ адной добрай лiцэйскай традыцыяй.

Падрабінкіна Анастасія, вучаніца 10 “Е”