На шляху супрацоўніцтва

Паміж ліцэямі Магілёўскай вобласці, Быхаўскім абласным і Магілёўскім абласным №1, складваюцца адносіны супрацоўніцтва. Блізкае знаёмства педагогаў адбылося на асенніх канікулах у Магілёве.

Педагогі Ліцэя №1 горада Магілёва цёпла сустрэлі калег з Быхава, пазнаёмілі са сваёй навучальнай установай, расказалі пра свае дасягненні, поспехі, паказалі свае напрацоўкі  па розных прадметах вучэбна-выхаваўчай работы, падзяліліся методыкай навучання і выхавання, якую выпрацавалі за гады плённай работы ў ліцэі.

kafedra-bel.jpg

І вось на зімовых канікулах, выкарыстоўваючы сучасныя інтэрактыўныя тэхналогіі, педагогі ліцэяў правялі ан-лайн прэс-канферэнцыю, арганізацыяй якой займаўся намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Грабцэвіч Уладзімір Іванавіч. Сваім вопытам па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання падзяліліся настаўнікі ліцэя: Сіваеў Юрый Уладзіміравіч (настаўнік матэматыкі),  Мяцёлкіна Святлана Міхайлаўна (настаўніца беларускай мовы і літаратуры), Цітова Анастасія Мікалаеўна (настаўніца англійскай мовы).