У ЛІЦЭІ СТАРТАВАЎ ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

У ЛІЦЭІ СТАРТАВАЎ ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

16 лютага 2026 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” стартаваў тыдзень роднай мовы і літаратуры. Гэты навучальны год багаты на пісьменнікаў-юбіляраў. Жадаем усім ліцэістам і іх настаўнікам атрымліваць асалоду ад чытання твораў нашых класікаў, ад мілагучнасці роднай мовы на ўроках, мерапрыемствах і ў штодзённым ужытку. Інтэлектуальныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, крыжаванкі, літаратурныя калейдаскопы і віктарыны чакаюць юных аматараў беларускай мовы і літаратуры.