Абласны семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на базе ўстанова адукацыі
“Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1”
Напярэдадні тыдня роднай мовы 12 лютага 2026 установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” гасцінна адчыніў дзверы для ўдзельнікаў абласнога семінара ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Тэорыя і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту ў рабоце з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Практычныя заняткі падрыхтавалі і правялі на высокім метадычным узроўні настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Люп Людміла Артураўна, Філімоненка Наталля Пятроўна і педагог-псіхолаг Казлова Любоў Мікалаеўна.
Слухачы высока ацанілі прафесіяналізм, крэатыўны падыход да справы і адкрытасць у трансляцыі педагагічнага вопыту.




