“Творчество Без Границ”
Віншуем з перамогай у міжнародным конкурсе!!!
Вучаніца 10 “Д” класа ўстановы “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” Маркава Ганна брала ўдзел у ІХ Адкрытым міжнародным фестывалі-конкурсе “Творчество Без Границ” у намінацыі “Художественное слово”.
Яна атрымала дыплом ІІІ ступені.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Люп Людміла Артураўна бачыць у вучаніцы ліцэя вялікі творчы патэнцыял, высокую вучэбную матывацыю.
Ліцэй віншуе таленавітую вучаніцу і выказвае шчырыя словы падзякі яе маці, Юліі Васільеўне, – творчаму Педагогу, выкладчыку МДУ імя А.А.Куляшова.
Аўтар Люп Людміла Артураўна