ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА Ў ЛІЦЭІ

ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА Ў ЛІЦЭІ

Беларусы – гэта адзіны народ.

У гэтым заключаюцца асновы

стабільнасці і дабрабыту

сучаснай беларускай дзяржавы .

А.Р.Лукашэнка

Дзень народнага адзінства – гэта дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь.

У пятніцу, 15 верасня, ва ўсіх класах ліцэя быў праведзены Адзіны ўрок, прысвечаны гэтай важнай падзеі. Дзень 17 верасня 1939 года стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі, – пра гэта памятае кожны свядомы беларус. Народнае адзінства важна і сёння ў стваральнай працы, вучобе, самаразвіцці і самарэалізацыі юных грамадзян Рэспублікі Беларусь.

У суботу, 16 верасня, вучні і настаўнікі ліцэя наведалі кінатэатр “Чырвоная зорка” з мэтай прагляду кінафільма “На другім беразе”, які зрабіў моцнае ўражанне, трагедыя спакутаванай Радзімы і лёсы герояў нікога не пакінулі абыякавымі.