Узнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу літаратурных работ
«СЛАВУ ТАБЕ ПЯЁМ, МАГІЛЁЎ!”
22 лютага 2023 года ва ўтульнай музычнай зале УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова” адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога конкурсу літаратурных работ «СЛАВУ ТАБЕ ПЯЁМ, МАГІЛЁЎ!”, прысвечанага 755-годдзю Магілёва.
У абласным конкурсе ў сямі намінацыях бралі ўдзел 218 чалавек: студэнты, навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў Магілёўскай вобласці.
Перад лепшымі канкурсантамі выступаў старшыня журы, прарэктар па вучэбнай рабоце Ясеў Уладзімір Віктаравіч.
Ала Геранімаўна Казючыц, галоўны рэдактар газеты “Чацвер”, пахваліла ўдзельнікаў конкурсу за цікавасць да гісторыі Магілёўшчыны, да жыцця і лёсаў герояў Вялікай Айчыннай вайны, знакамітасцей, цікавых і неардынарных асоб, а таксама запрасіла школьнікаў і студэнтаў далучыцца да дзейнасці гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба “ВІККРУ”.
Пажадала поспехаў і натхнення юным літаратарам і іх настаўнікам Наталля Аляксандраўна Міхальчук – дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Чым жа вызначыліся літаратурныя працы нашых ліцэістаў, што адзначаны дыпломамі абласнога конкурсу?
Вучаніцы Сенакосавай Галіны Анатольеўны (Лада Храмянкова, Дзіяна Дзядкова і Царова Дар’я) напісалі пра навучэнцаў ліцэя – інтэлектуальную эліту нашай установы, якімі мы ўсе ганарымся: пра Аляксандру Лазараву, Аліну Палонскую, Яну Пачценную – маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія маюць высокія паказчыкі ў алімпіядным і конкурсным руху. Калектыўная літаратурная работа Лады, Дзіяны і Дар’і адзначана дыпломам ІІІ ступені.
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы Манько Вольгі Генадзьеўны – Студзянцова Ірына і Яфрэменка Валерыя. Іх творчыя працы прысвечаны любімым вуліцам, праспектам і куткам Магілёва.
Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі “Магілёў майго дзяцінства” стала Люп Марыя – вучаніца Люп Людмілы Артураўны. Дыплом І ступені Марыі ўручыла Кацярына Дзмітрыеўна Льдова – былая выпускніца ліцэя, студэнтка журфака МДУ імя А.А.Куляшова, а зараз рэдактар газеты “Веснік Магілёва”. Яна сказала, што ліцэісты першага – заўсёды ва ўсім лепшыя!
6 дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені ў абласным конкурсе ад вельмі строгага і патрабавальнага журы – МАЛАЙЦЫ!!!