"Родная мова, якая ўсімі вясёлкамі ззяе..." Люты 2023

Лютаўская раніца ў ліцэі, нягледзячы на надвор’е на вуліцы, прайшла весела, сонечна. Вучні 9"Д" і 11 "Е" класаў з любімай Святланай Міхайлаўнай сустракалі ліцэістаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў цукеркамі і прыгожымі закладкамі з вершамі вядомых беларускіх паэтаў.

У класах на першым уроку прайшоў флэшмоб "Да роднай мовы крок зрабі", што натхніла многіх у гэты дзень часцей выкарыстоўваць у сваім жыцці родную мову. Пэўную цікавасць выклікала дзяўчынка Паліна ў народным строі.

Кожны жадаючы мог з ёй сфатаграфавацца на памяць і пагаварыць па-беларуску. Дзякуй усім, хто прыносіць радасць у наш агульны дом-ліцэй і паказвае, якая яна прыгожая і мілагучная, родная мова!!!