Святло творчых сустрэч. Снежань 2022

Святло творчых сустрэч

12 лістапада 2022 года ў Магілёўскай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча Тамары Аўсяннікавай з чытачамі. Тамара Пятроўна рабіла прэзентацыю сваёй кнігі «Штрихи к портрету Ивана Бурсова», над якой працавала шмат гадоў. Затаіўшы дыханне вучні ліцэя слухалі аповед аўтара пра нашага земляка, пісьменніка, перакладчыка, неардынарную асобу – Івана Цярэнцьевіча Бурсава.