Змястоўныя і цікавыя канікулы

Змястоўныя і цікавыя канікулы

“Табе, мой Магілёў, прысвячаю...” – так называецца выстава работ

Вадзіса Красоўскага – нашага земляка. Мастак, ураджэнец Магілёва, стварае з манет у аўтарскай тэхніцы facemoney illusion партрэты знакамітасцей: Леанарда да Вінчы, Уладзіміра Высоцкага, каралевы Лізаветы ІІ,  Мікалая ІІ, Элвіса Прэслі і іншых. Вучняў 10 “Е” класа ўразіла, што на стварэнне адной работы патрэбна ад 2-х да 4-х тысяч апрацаваных манет. Навучэнцаў філалагічнага класа і Люп Л.А. не пакінулі абыякавымі, вядома ж, і партэты беларускіх знакамітасцей: Уладзіміра Мулявіна - кампазітара, стваральніка знакамітых “Песняроў”, а таксама Анатоля Ярмоленкі -  саліста “Сяброў”, народнага артыста Беларусі.