Дэпартаменту аховы МУС Рэспублікі Беларусь 70!
27 кастрычніка, напярэдадні 70-годдзя Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, на пляцоўцы побач з ДК вобласці адбылося мерапрыемства, прысвечанае юбілею. Шматтысячны калектыў прафесіяналаў
з годнасцю і гонарам выконвае сваё прадвызначэнне – забяспечвае ахову і бяспеку ўсіх нас. Вучням 10 “Е” класа і іх класнаму кіраўніку, Люп Людміле Артураўне, цікава было азнаёміцца з выставай аўтамабіляў розных часоў, сучасным снараджэннем. А найбольшае замілаванне выклікалі службовыя сабакі, якія добразычлівыя да нас і бязлітасныя да злодзеяў і парушальнікаў.