Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Асалода чытання на роднай мове.

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Асалода чытання на роднай мове.

21 верасня ў Ліцэі працягвалася акцыя, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства і Тыдня роднай мовы “Асалода чытання на роднай мове”. Навучэнцы і настаўнікі  паведамілі пра кнігі беларускіх класікаў і навінкі, якія яны любяць чытаць і перачытваць.

Вучні 11 “Д” правялі прэзентацыю кнігі “Іван Шамякін: вядомы і невядомы” – змястоўны, багата ілюстраваны твор пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка-юбіляра, якому ў Добрушы, сталіцы свята беларускага пісьменства, нядаўна быў узведзены помнік.

 У кабінетах беларускай мовы і літаратуры, у ліцэйскім бібліятэчна-інфармацыйным цэнтры створаны і ўвесь час абнаўляюцца тэматычныя выставы кніг. Настаўнік гісторыі Сініла Павел Мікалаевіч пазнаёміў ліцэістаў з унікальнымі асобнікамі сваёй прыватнай бібліятэкі, якую ён збірае шмат гадоў.