Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Багацце роднай мовы

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Багацце роднай мовы

19 верасня ў Ліцэі стартавала рэспубліканская акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні і настаўнікі ахвотна дэманстравалі веды па роднай мове, цытавалі афарызмы класікаў. Дзяжурныя вучні частавалі раніцай усіх жадаючых духмянай гарбатай за правільныя адказы і актыўны ўдзел. На кожным уроку ў гэты дзень гучала роднае слова.