Даследчая дзейнасць вучняў па прадмеце “Беларуская мова”. Сакавiк 2021

Даследчая дзейнасць вучняў па прадмеце “Беларуская мова”

14 лістапада 2020 года адбыўся абласны конкурс работ даследчага характару

вучняў па вучэбным прадмеце “БЕЛАРУСКАЯ МОВА”. Вучаніца 11 “А” класа фізіка-матэматычнага профілю Бедная Юлія прадставіла на суд журы сваю працу: ,,ГЕРМАНІЗМЫ, РАЗУМЕННЕ ІХ ЛЕКСІЧНАГА ЗНАЧЭННЯ 

МАІМІ АДНАКЛАСНІКАМІ“. Яе кіраўніком была настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Люп Людміла Артураўна. Юлія адзначала, што ўласная цікаўнасць да паходжання і лексічнага значэння некалькіх слоў, запазычаных  з нямецкай мовы, вырасла да ўнутранай патрэбы напісаць работу даследчага характару і скласці этымалагічны даведнік, міні-слоўнік агульнаўжывальных германізмаў з больш як 400 лексем.  На практычным этапе вучаніца складала рознаўзроўневыя заданні для сваіх аднакласнікаў, якія не вывучалі нямецкай мовы, а вывучалі англійскую, аналізавала вынікі. Яна падзялілася думкамі: ,,Мой практычны дослед падхапілі іншыя вучні. Некаторыя з навучэнцаў ліцэя зацікавіліся заданнямі, самі сталі ствараць уласныя заданні, паказваць мне і настаўнікам, выкарыстоўвалі іх потым падчас тыдня роднай мовы і тыдня замежных моў.Адбыўся цікавы ўзаемаабмен заданнямі, ведамі, атрыманымі самастойна “.

Даследчая праца Беднай Юліі на ліцэйскім конкурсе была адзначана дыпломам ІІІ ступені, на жаль, на абласным узроўні не атрымала ўзнагароды. Аднак вельмі каштоўным з’яўляецца набыты вопыт: ,, Мае тэарэтычныя веды па тэме да даследчай працы насілі павярхоўны і хаатычны характар, праца з рознымі крыніцамі дазволіла мне не толькі падабраць звесткі па тэме, але і прывесці ў парадак уласныя веды, а ўжо потым прыступіць да практычнай часткі. Мне прыемна, што слоўнік і заданні не пыляцца на паліцы, а папаўняюцца зацікаўленымі вучнямі”.