15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сакавiк 2021

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Ва УА “Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”15 сакавіка 2021 года 14-гадовым жыхарам Ленінскага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарт – галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Сярод 22 юных грамадзян, лепшых вучняў школ, гімназій, прызёраў алімпіяд, пераможцаў конкурсаў, у ліку ўганараваных была і вучаніца 8 “Д” класа сумеснага навучання пры лицэі ДУА “Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва”Малахава Валерыя.