Аўтобусная вандроўка. Снежань 2020

Аўтобусная вандроўка:

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – Гонар і Сумленне беларускай літаратуры

26 лістапада 2020 года класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 гадоў. Адзін з даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча, літаратуразнаўца Анатоль Верабей назваў Караткевіча Гонарам і Сумленнем беларускай літаратуры, пісьменнікам, які змог цалкам раскрыць душу народа і яго нацыянальны характар, выявіць перадавыя грамадскія і эстэтычныя ідэалы. 12 снежня 2020 года вучні 8 “Д” класа і іх класны кіраўнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Люп Людміла Артураўна наведалі Музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы, па вуліцы Леніна, 26.

Музей быў створаны 26 лістапада 2000 года да 70-годдзя празаіка, паэта, драматурга, кінасцэнарыста, аўтара нарыса “Зямля пад белымі крыламі”, аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі». Будынак музея з’яўляецца помнікам архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, у якім з 1925 года размяшчаўся радзільны дом, дзе і з’явіўся на свет будучы пісьменнік – ,,чалавек невычарпальнага светлага настрою, які ўмеў смяяцца як дзіця, усёй душой любіў родных людзей і родную зямлю”. Падобныя вандроўкі спрыяюць папулярызацыі роднай мовы і літаратуры сярод моладзі, выхоўваюць павагу да духоўных каштоўнасцяў і святыняў “Зямлі пад белымі крыламі”.

Падчас падарожжа захоўваліся меры бяспекі і масачны рэжым, аўтар нататкі Люп Л.А.