Экскурсія вучняў 8 “Д” класа ў Ляўкі. Снежань 2020

Экскурсія вучняў 8 “Д” класа ў Ляўкі: ,,Мне сняцца сны аб Беларусі…”

,,Мне сняцца сны аб Беларусі”, – так пісаў Янка Купала –першы народны паэт Беларусі. Развітанне яго з Белай Руссю адбылося ў Ляўках, дзе напярэдадні Вялікай Айчыннай  вайны была дача Песняра, а зараз музей.

12 снежня 2020 года вучні 8 “Д” класа на чале з настаўніцай роднай мовы і літаратуры Люп Людмілай Артураўнай пабывалі ў Ляўках – Купалаўскім мемарыяльным запаведніку. Вучні не толькі даведаліся пра малавядомыя факты біяграфіі і творчасці Янкі Купалы, але і пагулялі па лесапарку, падыхалі свежым паветрам. Аўтобусная вандроўка не толькі абудзіла цікавасць да жыцця і творчасці аўтара паэм “Курган”, “Магіла льва”, “Бандароўна”, п’ес “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”, “Тутэйшыя”, але і паспрыяла ўмацаванню сяброўства паміж вучнямі 8 “Д” класа, бо яны толькі з 1 верасня 2020 года навучаюцца разам, а да гэтага часу былі навучэнцамі розных школ і гімназій г.Магілёва.

Падчас падарожжа захоўваліся меры бяспекі і масачны рэжым.

Аўтар нататкі Люп Л.А.