Культура нас яднае. Снежань 2020

Культура нас яднае

У чацвер 22 кастрычніка 2020 года на трэцім уроку адбылося незвычайнае. Мы, вучні Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя 1, змаглі зрабіць немагчымае ў сучасных умовах. Разам з нашай любімай настаўніцай беларускай мовы Святланай Міхайлаўнай і супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі мы адправіліся ў падарожжа,удастаткова вялікі і вельмі цікавы расійскі горад Тулу. Мы змаглі пагуляць па прыгожых вулачках гэтага горада, зайсці ў некалькі музеяў і нават паслухаць вершы і апавяданні пра гісторыю Тулы.

Потым мы запрасілі нашых тульскіх знаёмых да нас у госці. Мы правялі ім экскурсію па Магілёве, расказалі легенды пра ўтварэнне нашага горада, прачыталі ім некалькі вершаў на беларускай і рускай мовах. На жаль, нам не давялося пачаставацца тульскімі пернічкамі і даць нашым тульскім сябрам паспрабаваць дранікаў. Справа ў тым, што гэтае падарожжа было віртуальным. Але эмоцыі, якія мы атрымалі падчас падарожжа, былі сапраўднымі. Мы спадзяемся, што калі-небудзь у нас атрымаецца сустрэцца нашымі новымі тульскімі сябрамі ўжывую.

Сілівестрава Ганна, 11 “Д”

Дваццаць другога кастрычніка ў нашым ліцэі адбылося знаёмства з Тулай, горадам-героем Расіі, па скайпе. На ёй я даведалася, які гэта цікавы горад. Ён размешчаны недалёка ад Масквы, на беразе ракі Упы. Тула славіцца пернікамі, музеямі зброі. У Тулу са сваім самаварам прыязджаць не трэба:). Таксама яе неафіцыйна называюць сталіцай Зброі (музей зброі ў Туле-адзін з самых вялікіх у Расіі), Самаварнай сталіцай, Пернікавым краем, Майстэрняй Расіі.
Тулякі параілі абавязкова наведаць музей-сядзібу “Ясная Паляна” імя Л.М.Талстога. Ён там жыў, ён напісаў там “Ганну Карэніну”, “Вайну і мір”.

Мала хто ведае, але М. Е. Салтыкоў-Шчадрын, славуты рускі пісьменнік, у 19-м стагоддзі жыў у Туле, на праспэкце Леніна, 43. А канкурсантка “Оскара”, Марыя Успенская, увогуле там нарадзілася.

Шмат цікавага я даведалася з аповеду нашых суразмоўцаў пра Тулу-горад-пабрацім Магілёва.

Грычанкова Дар’я, 11 “Д”

Учора мы правялі тэлемост з расійскім горадам Тула. Мы даведаліся шмат новага пра гісторыю і культуру гэтага горада, аб яго мінулым і сучаснасці. З дапамогай прэзентацыі мы пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Тулы, цэрквамі, палацамі і гістарычнымі сядзібамі. Мы даведаліся пра тульскія пернікі і самавары, пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся або жылі ў Туле... Як і ў мінулым годзе, у канцы мы абмяняліся пажаданнямі і атрымалі масу прыемных эмоцый. Мне вельмі спадабалася мець зносіны з людзьмі з іншых гарадоў, спадзяюся калі-небудзь я прыеду ў Тулу і на свае вочы ўбачу гэтыя прыгожыя месцы.

Бягун Марыя, 11 “Д”

Кожны з нас распавядаў пра нешта цікавае ў Магілёве. Я расказала пра Буйніцкае поле. Іншыя – пра архітэктуру і скульптуры Магілёва, пра пешаходную Ленінскую вуліцу, цэрквы і саборы і іншыя значныя месцы. Мне вельмі спадабалася, што мы распавялі і пра наш ліцэй, пра яго гісторыю. Я рада , што наведала гэтае мерапрыемства. Сустрэча атрымалася яркай, пазнавальнай і цікавай.

Нікіціна Валерыя, 11 “Д”

Телемост- гэта не толькі магчымасць знайсці аднадумцаў і даведацца пра нешта новае, але і выдатная нагода для падарожжаў. Уражанні, якiя падарыў мне тэлемост, застануцца надоўга!

Мельнікава Дар’я, 11 “Д”