Рэктар універсітэта павіншаваў з юбілеем Пятра Уладзіміравіча Шылава

Рэктар універсітэта павіншаваў з юбілеем Пятра Уладзіміравіча Шылава

Рэктар універсітэта, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук учора павіншаваў з 60-гадовым юбілеем дырэктара Магілёўскага абласнога ліцэя № 1 Пятра Уладзіміравіча Шылава. Звяртаючыся да юбіляра, Дзяніс Дук адзначыў: «Вы абралі адну з самых ганаровых прафесій — сталі Настаўнікам. У гэтым віншаванні, Пётр Уладзіміравіч, слова „Настаўнік“ абавязкова трэба пісаць з вялікай літары. Бо Вы — варты павагі прафесіянал, чалавек, якому наша Магілёўская вобласць давярае выхаванне найбольш таленавітай і матываванай моладзі».

Нагадаем тое, што Пётр Уладзіміравіч Шылаў — настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, сябра Савета нашага ўніверсітэта, ён узнагароджаны медалём «За працоўныя дасягненні». На пасадзе дырэктара ліцэя Пётр Уладзіміравіч знаходзіцца з 1995 года. «Сярод Вашых выпускнікоў шмат выкладчыкаў універсітэта. Яны з гонарам нясуць высокае званне «ліцэіст», самааддана працуюць у галіне адукацыі і навукі. Не мала былых ліцэістаў і сярод студэнтаў, якія, я перакананы, ніколі не забудуцца на сваю alma mater», — сказаў падчас віншавання рэктар універсітэта.