“Пабывалі ў Расіі”. Лістапад, 2019

“Пабывалі ў Расіі”

12 лістапада вучні 10 «Ж» і 10 “Д” класаў(што наведваюць гурток “Уводзіны ў журналістыку) са сваёй настаўніцай Мяцёлкінай Святланай Міхайлаўнай “пабывалі ў Расіі”! У падарожжа хлопцы і дзяўчаты адправіліся не з дапамогай цягнікоў і аўтобусаў, а сродкамі інтэрнэту: на базе Магілёўскай гарадской бібліятэкі прайшоў тэлемост з расійскім горадам Волагда. Ліцэісты распавялі расійскім аднагодкам пра гісторыю стварэння Магілёва, пра яго цудоўную архітэктуру. Валагжанам вельмі спадабалася слухаць вершы на меладычнай і пявучай беларускай мове. Яны, у сваю чаргу, распавялі магілёўцам пра свой родны горад, яго гісторыю, незвычайныя помнікі,а таксама пра людзей з Волагды, знакамітых на ўсю Расію.

Пасля навучэнцы нашага ліцэя паказалі прэзентацыю пра месца, у якім вучацца. Яны распавялі, як моцна любяць ліцэй і як шчаслівы вучыцца менавіта тут. Нягледзячы на адлегласць больш, чым за тысячу кіламетраў, хлопцы і дзяўчаты з розных краін змаглі падзяліцца душэўнай цеплынёй адзін з адным. Можа быць, наступная сустрэча адбудзецца ў Волагдзе ці ў Магілёве, бо ў канцы тэлемаста жыхары розных краін пачалі наперабой запрашаць адзін аднаго ў госці. Тэлемост, абавязкова, стане добрай традыцыяй і будзе паўтарацца з году ў год.

Ганна Сілівестрава, 10 “Д” клас