21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Дваццаць першага лютага – адметны дзень не толькі ва ўсім свеце, але і ў нашай навучальнай установе. Настаўнікі роднай мовы і літаратуры і вучні стараюцца ў гэты дзень прыдумаць якія-небудзь займальныя конкурсы юных мовазнаўцаў, інсцэніроўкі, спаборніцтвы эрудытаў, цікавыя віктарыны і інтэлектуальныя гульні, якія праводзяцца ў час урокаў, пасяля іх, а таксама на перапынках.
21 лютага 2019 года ва УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” Люп Людміла Артураўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, арганізавала і правяла акцыю “Напішам дыктоўку на роднай мове разам”.
Дыктоўку “Родная мова” напісалі 9 настаўнікаў-добраахвотнікаў
(яны не выкладаюць беларускую мову) і больш за 60 вучняў ліцэя.
Вынікі паказалі, што высокі ўзровень пісьменнасці маюць не толькі навучэнцы (адзначу, што больш як з 60 вучняў адзнаку “7” атрымалі толькі двое і адзін вучань “6” , астатнія вынікі былі “8”, “9” і “10”), але і настаўнікі, якія даўно ўжо не сядзяць за школьнымі партамі, а выкладаюць у ліцэі матэматыку, хімію, гісторыю, рускую ці замежную мовы або фізічную культуру. Вынікі праверкі дыктовак, напісаных настаўнікамі:
№ п.п. |
Настаўнікі |
|
адзнака |
1 |
Зайцава Наталія Мікалаеўна |
настаўнік нямецкай мовы |
10 |
2 |
Іваненка Ганна Юр’еўна |
настаўнік англійскай мовы |
8 |
3 |
Іванова Кацярына Казіміраўна |
настаўнік англійскай мовы |
10 |
4 |
Косціна Алена Аркадзьеўна |
настаўнік фізічнай культуры |
8 |
5 |
Міхайлоўскі Вячаслаў Эдуардавіч |
намеснік дырэктара, настаўнік хіміі |
10 |
6 |
Сенакосава Галіна Анатольеўна |
настаўнік рускай мовы і літаратуры |
10 |
7 |
Сініла Павел Мікалаевіч |
настаўнік гісторыі |
9 |
8 |
Цукрова Алена Леанідаўна |
настаўнік фізічнай культуры |
9 |
9 |
Шапавалава Анжаліка Міхайлаўна |
настаўнік матэматыкі |
8 |
У гэты ж дзень 59 вучняў з 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік – 2019” , пастаяннымі актыўнымі арганізатарамі якога з’яўляюцца Мяцёлкіна С.М. і Філімоненка Н.П.
Названыя мерапрыемствы не ставілі мэт ацэньвання ведаў ці выяўлення ўзроўню адукаванасці па прадмеце – яны паказалі ўсеагульную зацікаўленасць у развіцці, пашырэнні штодзённага выкарыстання і
ў папулярызацыі роднай мовы беларускага народа.
Аўтарам нататкі з’яўляецца Люп Людміла Артураўна –
кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры