ПОЗДРАВЛЯЕМ С ПОБЕДОЙ!
Опубликовано пт, 17/01/2025 - 17:41 пользователем adminКола творчых інтарэсаў таленавітай вучаніцы УА «Магілёйскі дзяржаўны абласны ліцэй Nº1» Маркавай Ганны такое шырокае, разнастайнае. Ёй цікава ўсё: і акцёрскае майстэрства, і першыя сурʼёзныя спробы ў рэжысуры, і таямніцы вершаскладання, і ўменне прафесійна рабіць фота і відэаздымкі. Уменню трымацца на сцэне, перад самай сурʼёзнай і патрабавальнай аўдыторыяй, імкненню пражыць эпізод-мініяцюру як маленькае жыццё - гэтаму многім пачаткоўцам можна павучыцца ў Ганны. Першай разгледзела талент дачкі і пачала яго развіваць маці - Юлія Васільеўна. Людміла Артураўна Люп, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, у якасці знаўцы роднага слова, яго адценняў дапамагае рэалізоўваць ідэі сваёй вучаніцы. Творчы тандэм атрымаў высокую ўзнагароду лаўрэата першай ступені на III адкрытым рэспубліканскім рознажанравым конкурсе на экалагічную тэму «ЖАРЫНКА - 2025». Дыплом Маркавай Ганны падпісаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем з перамогай!