Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі (некалькі позіркаў)

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі (некалькі позіркаў)

У мінулы чацвер у нашым ліцэі адбылася сустрэча з Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай. І гэтая сустрэча была вельмі цікавай і пазнавальнай для мяне, таму што ў плыні яе я даведалася шмат пра жыццё і творчасць гэтай выдатнай паэткі.

Мне было прыемна паслухаць вершы Тамары Пятроўны ў яе выкананні (асабліва мне запомніўся яе першы верш, які яна напісала ў 5-ым класе).

I я вельмі рада, што мне пашчасціла сустрэцца з такой цудоўнай асобай.

Мінулым прадметным тыднем у ліцэі з'яўляўся тыдзень беларускай мовы. І ў сувязі з гэтым ён быў багаты на розныя падзеі і забавы. Аднак больш за ўсіх мне запомніўся кірмаш. У час мерапрыемства ў нашай актавай зале панавала нейкая незвычайная чароўная атмасфера. І людзі там разбіліся на дзве групы: адны спрабавалі прадаць свае стравы, прарэкламаваць, іншыя - паспець купіць, пакуль не разабралі, даведацца, што і дзе смачней. І паўсюль гучала наша родная беларуская мова!

Мне здаецца, што ідэя кірмашу, якi праводзіцца ў ліцэі вось ужо не першы год, з'яўляецца выдатнай, таму што кірмаш аб'ядноўвае і вучняў, і настаўнікаў. А галоўнае - ніхто не застаецца галодным!

Ганна Анішчанкава, 11 “Ж”

З 12 па 16 сакавіка ў нашым ліцэі прайшоў тыдзень беларускай мовы. 16 сакавіка быў асаблівы дзень - адбыўся кірмаш, дзе былі прадстаўлены стравы беларускай кухні, вучні ліцэя і іх бацькі пастараліся на славу: можна было пакаштаваць бліны, дранікі, канапэ па-беларуску, пончыкі, кексы, чаго толькi не было.

Асабліва хочацца сказаць пра пірагі, якія прыцягвалі сваім цудоўным водарам будзь то чарнічны, або яблычны пірог, або з парэчкавым варэннем. Як тут прайсці міма? Толькі адышоў ад пірагоў, а ўжо хочацца паспрабаваць блінцоў, а яны такія розныя: з тварагом, згушчонкай, з макам. Наша беларуская кухня вельмі смачная. А калі гэта страва прыгатавана тваімі сябрамі і аднакласнікамi ды яшчэ з любоўю, то гэта смачна ўдвая.

Кацярына Афанасьева, 11 “Ж”

Мне вельмі спадабалася сустрэча з магілёўскай паэткай Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай. Я паслухала цікавыя гісторыі, звязаныя з яе жыццём і творчай дзейнасцю, атрымала асалоду ад яе незвычайных, мілагучных і прыгожых вершаў. Тамару Пятроўну было вельмі прыемна слухаць: яна была поўная жыццёвай энергіі і пазітыву. Таксама цікава было адкрыць для сябе штосьці новае дзякуючы ёй і зноў пераканацца ў тым, што родную мову трэба берагчы, любіць і шанаваць, бо, калі знікне мова- знікне і сам народ.

Я была пад вялікім уражаннем ад ліцэйскага кірмашу. Вельмі спадабалася тое, што прысутнічаў вялікі выбар самых разнастайных страў. Кожны клас стараўся вылучыцца чымсьці арыгінальным і незвычайным. Усе імкнуліся прадставіць сябе толькі з лепшага боку і распрадаць самую смачную ежу. Прыемна было бачыць радасныя ўсмешкі вучняў і настаўнікаў. Цудоўнае мерапрыемства!

 

Вікторыя Фядосава, 11 «Ж»