Соревнования по военно-спортивному многоборью

22 февраля в учреждении образования «Могилевский государственный областной лицей №1» прошли соревнования по военно-спортивному многоборью с участием команд лицея, Могилевского областного кадетского училища и войсковой части 72471. Соревнования включали в себя следующие этапы: эстафета по неполной разборке и сборке АК-74, снаряжение магазина пятнадцатью патронами, неполная разборка и сборка АК-74 «вслепую», облачение в средства защиты, силовые упражнения, также был конкурс, связанный с военной историей. Все это было посвящено 100-летию Вооруженным Силам Республики Беларусь. Команда лицея выступила достойно и в нелегкой спортивной борьбе одержала победу.

Команда лицея состояла из 11 человек; это учащиеся 10 и 11 классов. Состав команды: Добросельский Никита, Манышева Анастасия, Годун Николай, Соловьев Евгений, Кобак Павел, Ковалев Кирилл, Матыльков Андрей, Косинец Антон, Дюко Иван, Романенко Павел, Казусев Максим, Ходос Даниил. Все участники команды проявили завидную волю к победе, сильный дух и мастерство. Руководил командой и готовил к соревнованиям учитель допризывной подготовки Виктор Александрович Тимофеев. Активное участие в проведении соревнования оказали учителя физкультуры лицея Рымкевич Вячеслав Владимирович, Цукрова Елена Леонидовна, Висковский Юрий Владимирович, Костина Елена Аркадьевна, учитель истории Синило Павел Николаевич и учитель математики Шаповалова Анжелика Михайловна. Торжественность соревнованиям прекрасной программой придала педагог- организатор Михневич Оксана Евгеньевна. На соревнованиях присутствовали почетные гости.

Четкость действий и справедливость в оценивании номинаций мероприятия проявил главный судья соревнований - подполковник юстиции Сенокосов Сергей Васильевич. На соревнованиях присутствовал директор лицея Шилов Петр Владимирович. Огромное спасибо нужно сказать за помощь в организации соревнования заместителю директора по воспитательной работе Тыщенко Татьяне Михайловне. Техническое содействие в организации соревнований оказал заместитель директора по учебно-методической работе Грабцевич Владимир Иванович. Нельзя оставить без внимания помощь в съемках соревнования учителя физики Михеева Сергея Ивановича. Большую поддержку оказал заместитель директора по учебной работе Михайловский Вячеслав Эдуардович. Во время спортивного праздника горячо поддерживали соревнующихся наши лицеисты, присутствующие в зале.

В.А.Тимофеев, учитель ДП

Сэрцам адданыя роднай зямлі

Настаўнік вышэйшай катэгорыі прадмета “Дапрызыўная падрыхтоўка” УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1”

Цімафееў Віктар Аляксандравіч, падпалкоўнік запасу ВДВ, ветэран баявых дзеянняў – інтэрнацыяналіст. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём За Адвагу.

З даўніх часоў захаваліся словы клятвы, што чэсць і гонар воіна-абаронцы належаць яму самому, сэрца – каханай , а жыццё – Радзіме. І гэтыя словы  не страцілі актуальнасці і сёння. Пачуццё патрыятызму будучых абаронцаў фарміруецца  і  ў сям’і праз захаванне добрай памяці і традыцый, і сродкамі масавай інфармацыі, і праз  станоўчы прыклад бацькоў і дзядоў, і  ў навучальных установах  праз урокі Памяці на Буйніцкім полі, у Хатыні  або ў Брэсцкай крэпасці-героі.

Сёння нямалаважную ролю ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні іграе  штодзённая  праца  настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі. Быць абаронцам Айчыны, выбраць прафесію афіцэра, каб “Радзіму абараняць”,  – глыбокае разуменне  гэтага пачэснага  і высакароднага абавязку прыходзіць не адразу, а праз прыклад, які выклікае павагу і захапленне.

Ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” склалася свая адметная сістэма патрыятычнага выхавання. Можна сказаць, што навучэнцам ліцэя пашанцавала, бо выкладае прадмет “Дапрызыўная падрыхтоўка”  не проста настаўнік, а баявы афіцэр – падпалкоўнік запасу ВДВ Віктар Аляксандравіч Цімафееў.

Настаўнікам моладзі яго зрабіў Афганістан. Менавіта там,  нярэдка рызыкуючы не толькі пагонамі, але і ўласным жыццём,  Віктар Аляксандравіч выратаваў жыццё многім неабстраляным пацанам , а іх рана пасівелым матулям  вярнуў жывых сыноў. 

Настаўнік Цімафееў В.А. – чалавек не раўнадушны ні да маральнага аблічча сваіх выхаванцаў, ні да авалодання імі вучэбнай  праграмы, ні да іх далейшага чалавечага лёсу.

23 лютага для  ліцэістаў, як і для іх настаўніка, – гэта вельмі важны і значны  дзень у календары. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1” штогод праводзіцца мерапрыемства – спаборніцтва, на якім вучні ліцэя дэманструюць свае выдатныя тэарэтычныя і практычныя ўменні і навыкі  па прадмеце “Дапрызыўная падрыхтоўка”.

22 лютага 2018 года  ў  актавай зале ліцэя адбылося ваенна-спартыўнае мнагаборства  з  удзелам  трох каманд – каманды ліцэя “Зубры”,  каманды Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча  і  каманды вайсковай часці72471.Спаборніцтва  каманд складалася з наступных этапаў: пастраенне, эстафета па няпоўнай разборцы  і  зборцы  АК-74, снараджэнне магазіна 15 патронамі, няпоўная разборка і зборка АК-74  «усляпую», апрананне  сродкаў абароны, сілавыя практыкаванні, а таксама былі заданні па ваеннай гісторыі.

Каманда ліцэя складалася  з  вучняў 10-11 класаў, якія праявілі зайздросную волю да перамогі, баявы дух і прадэманстравалі майстэрства на ўсіх этапах спаборніцтва. Прыкладам сабранасці і зладжанасці дзеянняў служыў капітан каманды Дабрасельскі Мікіта – вучань 11 “Ж” класа . Асаблівае захапленне балельшчыкаў выклікала ўдзельніца каманды “Зубры” – Манышава Анастасія, вучаніца 11 “Е” класа. Напэўна, нялёгка было дзяўчыне справіцца з хваляваннем . Але  гэтага не было бачна! Здавалася, хлопцы хваляваліся болей за яе! Падтрымлівалі Анастасію яе бацькі– афіцэры Ніна Уладзіміраўна  і  Дзмітрый Аляксандравіч Манышавы– ганаровыя госці мерапрыемства . 

Сваю перамогу, атрыманую ў нялёгкай і ўпартай барацьбе, каманда ліцэя “Зубры” прысвяціла 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сапраўднае  каханне чалавек за доўгае жыццё можа сустрэць некалькі разоў, а  Радзіма ва ўсіх адна, таму асмелюся сказаць, што ліцэісты – юныя абаронцы Айчыны  і  іх камандзір і настаўнік В.А.Цімафееў сэрцам адданыя роднай зямлі – Беларусі.

Аўтар настаўнік беларускай мовы і літаратуры Люп Людміла  Артураўна