Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца. Люты 2020

аўтораксерадачацверпятніца

Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень матчынай мовы. Наш ліцэй вельмі паважае беларускія традыцыі і беларускую мову. Таму кожны год у лютым у нас праходзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны нашай роднай мове!

У пачатку тыдня на ўваходзе ў ліцэй нас сустракалі вучні 10"Д", “Ж” і 11" Е " класаў, якія задавалі ліцэістам і настаўнікам пытанні на веданне роднай мовы. Кожны, хто правільна адказваў, атрымліваў цукерку, а таксама зараджаўся добрым настроем на ўвесь дзень.