Календарь событий

26 марта 2019

Беларускi нацыянальны касцюм

Беларускi нацыянальны касцюм

“Беларускі нацыянальны касцюм вельмі да твару сучаснай дзяўчыне”,  – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі мерапрыемства БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАСЦЮМ.  У мерапрыесмтве бралі ўдзел вучні 9 “Б” і 11 “А” класаў. Арганізатарамі былі Люп Л.А., Заяц С.І. і Строчыкава С.А.

Напярэдадні свята вясны, 7 сакавіка, да ліцэістаў завітала Святлана Барысаўна Рыбакова – дырэктар Магілёўскага этнаграфічнага музея – філіяла краязнаўчага музея.

Святлана Барысаўна шмат гадоў займаецца вывучэннем і захаваннем нацыянальнага касцюма, яго гісторыі, асаблівасцей арнаменту і каларыстыкі. Яна паведаміла, што народнае адзенне з’яўляецца яскравым здабыткам нацыянальнай культуры. Нягледзячы на цяжкія гістарычныя ўмовы, на ваенныя ліхалецці, беларусы стваралі ўзоры народнага мастацтва, у якіх сцвярджалі свае эстэтычныя ідэалы, выраблялі касцюм з тонкім густам і на высокім узроўні  майстэрства.