Нястомныя вандроўнікі, або Падарожжа настаўнікаў у Сулу
Опубликовано вт, 06/11/2018 - 12:34 пользователем adminНястомныя вандроўнікі, або Падарожжа настаўнікаў у Сулу
Можна спаць, можна адпачываць на канапе, можна проста разгадваць крыжаванкі ці глядзець тэлевізар… Але гэта не пра нас! Настаўнікі нашага ліцэя любяць падарожнічаць. Асабліва нас вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю нашы родныя краявіды.
Дык вось… З добрым настроем сабраўшыся ў дарогу, мы дзякуючы нашаму прафсаюзнаму камітэту адправіліся ў падарожжа, каб адкрыць для сябе яшчэ адно цікавае месца ў Беларусі – Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі ў мястэчку Сула, што знаходзіцца непадалёк ад сталіцы нашай краіны.