Календарь событий

27 марта 2018

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі (некалькі позіркаў)

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Ліцэі (некалькі позіркаў)

У мінулы чацвер у нашым ліцэі адбылася сустрэча з Тамарай Пятроўнай Аўсяннікавай. І гэтая сустрэча была вельмі цікавай і пазнавальнай для мяне, таму што ў плыні яе я даведалася шмат пра жыццё і творчасць гэтай выдатнай паэткі.

Мне было прыемна паслухаць вершы Тамары Пятроўны ў яе выкананні (асабліва мне запомніўся яе першы верш, які яна напісала ў 5-ым класе).

I я вельмі рада, што мне пашчасціла сустрэцца з такой цудоўнай асобай.

Мінулым прадметным тыднем у ліцэі з'яўляўся тыдзень беларускай мовы. І ў сувязі з гэтым ён быў багаты на розныя падзеі і забавы. Аднак больш за ўсіх мне запомніўся кірмаш. У час мерапрыемства ў нашай актавай зале панавала нейкая незвычайная чароўная атмасфера. І людзі там разбіліся на дзве групы: адны спрабавалі прадаць свае стравы, прарэкламаваць, іншыя - паспець купіць, пакуль не разабралі, даведацца, што і дзе смачней. І паўсюль гучала наша родная беларуская мова!